wd wp Пошук:

Уладзімір Сцяпанавіч Залеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Залеўскі. Уладзімір Сцяпанавіч Залеўскі (28 студзеня 1941, в. Стараволя, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў кіраўніком групы архітэктараў у Гроднаграмадзянпраекце, галоўным архітэктарам праектаў у Гродзенскім аддзеле Белкааппраекта, з 1978 года — галоўны спецыяліст па архітэктуры ў Гроднасельбудпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражываў у г. Гродна.

Творчасць

Гасцініца «Ліда»

Асноўныя працы: гасцініца «Ліда» ў Лідзе (1972), комплекс жылых 9-павярховых дамоў з блокам абслугоўвання ў Шчучыне (1980), універмаг у Карэлічах (1982), мікрараён па вул. Савецкай у Смаргоні (1971), Паўднёва-Усходні жылы раён (1973, у аўтарскім калектыве) і грамадскі цэнтр мікрараёна Дзевятоўка-1 (1986, у аўтарскім калектыве) у Гродне, клуб у в. Гарнастаевічы Свіслацкага раёна (1982), забудова пасёлка Тур’я Шчучынскага раёна (1985).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднасельбудпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў