wd wp Пошук:

Уладзімір Паўлавіч Пефціеў

Уладзiмiр Паўлавiч Пефцiеў (нар. 1 ліпеня 1957) — беларускі бізнесмэн, мецэнат[1] і пісьменнік[2][3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Бэрдзянск, Украінская ССР[4].

Прадпрымальніцкая дзейнасць

Быў саўладальнікам ЗАТ «Белтэхэкспарт», беларускага экспарцёра зброі і ваеннай тэхнікі. У 2012 годзе прадаў сваю долю ў і цалкам спыніў свой удзел у дзейнасці названай групы кампаній[5].

Таксама з’яўляўся саўладальнікам «Спорт-пары», аператара інтэрактыўных гульняў. Іншым саўладальнікам «Спорт-пары» (праз адну з яго кампаній) выступаў Максім Мірны, беларускі тэнісіст і алімпійскі чэмпіён[6].

Быў мінарытарным акцыянерам мабільнага аператара «velcom»[7]. Кампанія ў далейшым была прададзеная «A1 Telekom Austria Group» і стала работаць пад брэндам «A1»[8][9][10].

Офшоры

Пефціеў быў згаданы ва ўцечках Багамскіх афшораў у 2016 годзе: нібыта ён праз пасярэдніка валодаў трыма кампаніямі на Багамскіх астравах[11].

У 2020 годзе расследаванне, праведзенае «The Times» і «Transparency Networks», паказала, што сям’і Пефціевых належала 12 кватэр у Лондане на агульную суму каля 18 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Гэты партфель быў набыты праз шэраг афшорных кампаній. Сям’я Пефціева не трапіла пад санкцыі, і пакупкі не былі парушэннем санкцый[12].

Санкцыі ЕС і іх ануляванне

У чэрвені 2011 года Савет Еўрапейскага саюза ўнёс Пефціева і яго кампаніі «БТ Тэлекамунікацыі», «Белтэхэкспарт», «Спорт-пары» в «Чорны спіс»[13][4]. У сакавіку 2012 года санкцыі былі пашыраныя і на іншыя кампаніі Пефціева: «Дзелавая сетка», «Сістэмы інвестыцый і інавацый», “Сен-Ко”, «БТ Інвест», Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод «Аквадзіў», «Белтэх Холдынг», «Спецпрыборсэрвіс», «Тэхнасаюзпрыбор»[14][15]. Пры абгрунтаванні санкцый у рашэнні Савета ад 15 кастрычніка 2012 года Пефціеў быў названы асобай, звязанай з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама яго сынамі Віктарам і Дзмітрыем, якая прадстаўляе эканамічныя кансультацыі і з’яўляецца ключавым фінансавым спонсарам рэжыму ў рамках сваіх дзелавых інтарэсаў у кампаніях, якія належаць яму[15] Паводле інфармацыі праваабаронцаў, нават пасля ўвядзення санкцый Пефціеў працягнуў паспяхова весці бізнес у Еўропе, а яго еўрапейскія партнёры актыўна спрабавалі лабіраваць адмену санкцый[16].

12 жніўня 2011 года Пефціеў падаў пазоў супраць Савета ў Еўрапейскім судзе агульнай юрысдыкцыі[17]. Каманда, якая абараняла Пефціева, уключала спецыялістаў у галіне правоў чалавека: прафесара Ельскага ўніверсітэта і былога прэзідэнта Міжамерыканскай камісіі па правах чалавека Майкла Райзмана, а таксама былога дырэктара Дэпартамента міжнароднага права ўніверсітэта Бона Рудольфа Дольцэра. Таксама інтарэсы Пефціева ўяўляла юрыдычная фірма Steptoe & Johnson[18]. Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі прыняў рашэнне на карысць Пефціева і яго кампаній 9 снежня 2014 года, ануляваўшы санкцыі і пастанавіўшы, што Савет Еўрапейскага саюза не змог даказаць свае здагадкі датычна сувязі Пефціева і Лукашэнка[19][20][21].

Навукова-тэхнічная дзейнасць

Унёс уклад у даследаванне і развіццё шэрагу новых тэхналогій у розных галінах, і валодае мноствам патэнтаў. У сваёй працы ён супрацоўнічаў з такімі беларускімі навукоўцамі, як Уладзімір Аляксандравіч Кацько і Сяргей Уладзіміравіч Плятнеў[22][23].

Філантрапічная дзейнасць

Спорт

Актыўна спансаваў спартыўныя праекты ў Беларусі. Удзельнічаў у стварэнні, падтрымліваў і кіраваў тэнісным клубам, адказным за трэніроўкі маладых беларускіх спартсменаў, такіх як Вольга Гаварцова і Кацярына Дзегалевіч[24][25]. Пефціеў быў галоўным спонсарам Вікторыі Азаранцы, алімпійскай чэмпіёнкі і першай ракеткі свету, калі той было 11-18 гадоў[26][27]

З 2009 па 2012 год узначальваў Беларускую тэнісную федэрацыю[28][29]. Максім Мірны выказваў сваю падзяку працы Пефціева ў якасці кіраўніка тэніснай федэрацыі[30].

Рэлігійная спадчына

Уклад Пефціева у захаванне спадчыны праваслаўнага хрысціянства быў адзначаны ўзнагародамі праваслаўнай царквы[31]. Ён быў вядучым спонсарам аднаўлення храма ў вёсцы Тонеж (скончаны ў 2015), пабудаванага на месцы злачынстваў нацыстаў.[32][33][34]

Гісторыя і мастацтва

Спансаваў і ў некаторых выпадках быў сааўтарам шэрагу мастацтвазнаўчых і гістарычных публікацый, у асноўным у гістарычнай серыі «У пошуках страчанага» беларускага гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава, тома якой уключаюць:[35][2][36]

Пефціеў таксама з’яўляецца сааўтарам тэматычных выданняў:

У 2017 годзе выдаў кнігу ўласных выказванняў «Афарызмы камбінатара»[42][43][44], прадмову да якой напісаў Энтані Кліфард Грэйлінг, брытанскі філосаф, аўтар больш за 30 кніг па філасофіі і гуманізму.

У 2020 годзе выпусціў кнігу «Цытаты з ненапісаных раманаў і апавяданняў», з прадмовай ад брытанскага аўтара Адама Робертса[3][45].

Пры ўдзеле Пефціева вядзецца праца па ўвекавечанні памяці беларускіх воінаў, якія загінулі на тэрыторыі сучаснай Беларусі падчас паўстанняў XIX стагоддзя, Айчыннай вайны 1812 года, Першай і Другой сусветных войнаў. Былі сабраныя тысячы ўнікальных матэрыялаў, фатаграфій, дакументаў і лістоў, многія з якіх былі ў 2012 годзе прадстаўлены публіцы на выставе ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[46][47].

Зноскі

  1. В белорусской деревне Тонеж освящен храм-памятник, установленный на месте сожженной нацистами церкви с верующими (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2016.
  2. 1 2 Славное имя (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016.
  3. 1 2 Quotations From Stories Yet To Be Written (нявызн.).
  4. 1 2 Council Decision 2011/357/CFSP of 20 June 2011 amending Decision 2010/639/CFSP concerning restrictive measures against certain officials of Belarus (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2021.
  5. Российский бизнесмен купил белорусского экспортера вооружений «Белтехэкспорт» (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020.
  6. Бизнес-успехи Максима Мирного (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020.
  7. Velcom на перепродажу? (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 20212021-08-19. Праверана 14 красавіка 2022.
  8. Velcom был продан за 556 млн. долларов (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 20202020-12-02. Праверана 14 красавіка 2022.
  9. Telekom Austria Group Finalizes Acquisition of Velcom as Agreed (нявызн.).
  10. velcom окончательно становится A1. Что это значит для абонентов (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 20212021-04-17. Праверана 14 красавіка 2022.
  11. Belarus dictator’s ‘bagman’ Vladimir Peftiev, once a Malta resident, named in ICIJ’s Bahamas offshore leaks (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2021.
  12. £18m London homes of Belarusian businessman (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2020.
  13. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  14. ФК «Дынама» (Менск), гіпэрмаркеты «Прастор» і судзьдзя Каваленкі трапілі ў «чорны сьпіс» ЭЗ Архівавана 22 красавіка 2020. // Наша Ніва/Европейское радио для Беларуси, Андрэй Елісееў
  15. 1 2 EUR-Lex — 32012D0642 — EN — EUR-Lex(англ.) . eur-lex.europa.eu. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2021.
  16. European Policy of Sanctions Runs into Trouble (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021.
  17. Action brought on 12 August 2011 — Peftiev v Counci (нявызн.).
  18. The Aim of Sanctions is to Hurt (нявызн.).
  19. Judgment of the General Court (First Chamber) 9 December 2014 In Case T‑440/11 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2016.
  20. Judgment of the General Court (First Chamber) 9 December 2014 In Case T‑441/11 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016.
  21. Judgment of the General Court (First Chamber) 9 December 2014 In Case T‑439/11 (нявызн.).
  22. Method of combined treatment of maligant tumors (нявызн.).
  23. Пефтиев Владимир Павлович (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2020.
  24. Владимир Пефтиев сменил Михаила Павлова на посту главы БТА (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020.
  25. Белорусский теннис возглавил руководитель «Белтехэкспорта» В.Пефтиев (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2020.
  26. Спарринг-партнер Азаренко и тренер Волчкова: Редфу, «физика» и психология стали причинами кризиса, в котором находится экс-первая ракетка мира (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 20162016-12-20. Праверана 14 красавіка 2022.
  27. «Наш теннис не отвечает Вике взаимностью». Бывшие боссы федерации тенниса — про Азаренко (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 20192019-08-01. Праверана 14 красавіка 2022.
  28. Шакутин сменил Пефтиева во главе Белорусской теннисной федерации (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2015.
  29. Белорусскую теннисную федерацию возглавил руководитель «Белтехэкспорта» (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 20162016-12-20. Праверана 14 красавіка 2022.
  30. Max ‘The Beast’ Mirnyi Finally Rests (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018.
  31. На какие средства живет белорусская церковь (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 20202020-11-28. Праверана 14 красавіка 2022.
  32. Пефтиев профинансировал восстановление храма в «полесской Хатыни» (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 20162016-12-20. Праверана 14 красавіка 2022.
  33. Memorial church on the cite of the original one burned down by Nazis is consecrated in Belarus (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2017.
  34. В белорусской деревне Тонеж освящен храм-памятник, установленный на месте сожженной нацистами церкви с верующими (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2016.
  35. Уладзімір Ліхадзедаў: «Мару стварыць прыватны музей кнігадрукавання» (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016.
  36. Спажыва для розуму і душы (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2020.
  37. Запечатленные моменты славы (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016.
  38. Национальная книжная палата Беларуси (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016.
  39. Полоцкую епархию посетил Уполномоченный по делам религий и национальностей Республики Беларусь (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016.
  40. Известные коллекционеры издали альбом в честь святого равноапостольного князя Владимира (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016.
  41. Ревнителям белорусской культуры (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020.
  42. Maxims of a Man of Schemes (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017.
  43. Maxims of a Man of Schemes (English and Russian Edition) (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017.
  44. Aforizmy kombinatora (нявызн.).
  45. Quotations From Stories Yet To Be Written (нявызн.).
  46. В Минске открылась выставка гравюр с участием экспонатов из коллекции Пефтиева (нявызн.).
  47. Скажи-ка, дядя, ведь недаром! (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мецэнаты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Запарожскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў