wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Малец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малец. Уладзімір Міхайлавіч Малец (нар. 18 кастрычніка 1955, в. Геранёны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (інжынер-будаўнік), Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ (палітолаг). Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Ашмянскага райвыканкама Гродзенскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў інжынерам Лідскай майстэрні праектна-тэхналагічнага інстытута «Сельгастэхпраект» Гродзенскай вобласці, інжынерам, старшым інжынерам будаўнічага трэста № 19 горада Ліды, інструктарам, загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Лідскага гаркама КПБ, галоўным інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Лідскага гарвыканкама, старшынёй Лідскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, старшынёй Лідскага гарвыканкама, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2006—2011).

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. МАЛЕЦ ВЛАДИМИР МИХАЙЛОВИЧ Архівавана 25 жніўня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні Лідскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Намеснікі міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Дэпутаты Лідскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы