wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Скварцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скварцоў.

Уладзі́мір Мікала́евіч Скварцо́ў (нар. 21 снежня 1954 у г. Рэж Свярдлоўскай вобласці, РСФСР) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў (1977) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1992).

На дыпламатычнай службе з 1981 года. Працаваў у пасольстве СССР у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь (19921995). У 19951998 гадах быў саветнікам у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. У 19981999 гадах быў кіраўніком прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

3 верасня 1999 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія [1]. Адстаўлены з гэтай пасады 26 чэрвеня 2009 года [2].

У 2009—2013 быў начальнікам упраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Рэспублікі Беларусь.

10 верасня 2013 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль[3]. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады[4].

Узнагароды

21 снежня 2004 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў [5], а 9 кастрычніка 2008 года — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [6].

Сям’я

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 1999 г. № 514 «О назначении В. Н. Скворцова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия»(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 26 июня 2009 г. № 347 Об освобождении В. Н. Скворцова от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия(недаступная спасылка) (руск.)
  3. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ сентября 2013 г. № 407 О назначении В. Н. Скворцова (руск.)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 335 «О В. Н. Скворцове»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).
  5. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 декабря 2004 г. № 1613 «О награждении В. Н. Скворцова Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
  6. ПОСТАНОВЛЕНИЕ ПРЕЗИДИУМА СОВЕТА РЕСПУБЛИКИ НАЦИОНАЛЬНОГО СОБРАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 9 октября 2008 г. № 1010-ПСР3(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Германіі
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Ізраілі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў