wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рашэтнікаў. Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў (нар.6 студзеня 1938, в. Халопенічы, Глускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі біёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; член-карэспандэнт з 1991), доктар біялагічных навук (1987), прафесар (1992).

Біяграфія

Закончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (1959). У 1960—1962 гг. малодшы навуковы супрацоўнік БелНДІ пладаводства, агародніцтва і бульбаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. З 1966 г. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1977—1978 гг. вучоны сакратар Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. З 1978 г. намеснік дырэктара па навковай рабоце гэтага інстытута, адначасова з 1985 г. загадчык лабараторыі. У 1997—2009 гг. дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне біяхіміі і фізіялогіі раслін. Правёў даследаванні ў галіне саставу, структуры і функцыянальнай актыўнасці ўнутрыклетачных арганел, біясінтэтычных сістэм расліннай клеткі. Вызначыў спецыфічнасць пластыд пры поліплаідызацыі клетачнага ядра, прапанаваў гіпотэзу фізіёлага-біяхімічнага ўзаемадзеяння ядзер і пластыд пры дыферэнцыяцыі тканкі і ў антагенезе расліны. Паказаў віда- і сортаспецыфічнасць бялкоў бульбы і асобных ферментных сістэм трыцікале. Правёў біяхімічнае вывучэнне трансгенных раслін. Унёс уклад у вывучэнне і вызначэнне шляхоў выкарыстання запасных і біялагічна актыўных рэчываў раслін у харчовай прамысловасці, укараненне распрацаваных тэхналогій у вытворчасць.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т.л. 11 манаграфій, 2 аўтарскіх пасведчанні, 12 патэнтаў.

Навуковыя працы

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2020 г. № 82 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Біёлагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глускім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў