wd wp Пошук:

Уладзімір Леанідавіч Драгун

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Драгун. Уладзімір Леанідавіч Драгун (нар. 21 верасня 1946, Мінск — 31 кастрычніка 2011) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1996).

Біяграфія

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1968). З 1968 года працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену НАН Беларусі, у 1976—1990 гадах і з 1992 года вучоны сакратар Інстытута, з 1991 года загадчык лабараторыі, у 1990—1992 гадах начальнік Галоўнага Навукова-арганізацыйнага ўпраўлення АН Беларусі.

З 1999 года кіраўнік аддзялення цеплафізікі, з 2001 года намеснік дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену ім. А. В. Лыкава НАН Беларусі. Адначасова з 1981 года прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне цеплафізікі, энергетыкі, цеплатэхнікі, матэрыялазнаўства і біямедыцыны. Унёс уклад у развіццё тэрмаграфіі, бескантактавы дыягностыкі цеплавых з’яў і працэсаў у энергетычным, цепламасаабменным, хіміка-тэхналагічным і іншым абсталяванні, кампазіцыйных і паўправадніковых матэрыялах, электронных прыладах і распрацоўку тэхналогіі сушкі матэрыялаў. Распрацаваў і абгрунтаваў прынцыпы і метадалогію вылічальнай тэрмаграфіі, разгляданай як комплекс метадаў, апаратурных, праграмных, метралагічных сродкаў, якія базуюцца на рэгістрацыі і вымярэнні ўласнага выпраменьвання аб’ектаў у інфрачырвоным, субміліметровым і бачным дыяпазонах пры тэмпературах 223-3500 К. Прапанаваў метады дыягностыкі цеплавых рэжымаў аб’ектаў энергетыкі, будынкаў і збудаванняў, электроннай тэхнікі, аптымізацыі размяшчэння цеплавыдзяляльных элементаў, працэсаў самараспаўсюджваюшчагася сінтэзу з арганічных рэагентаў, які абапіраецца на комплекснае выкарыстанне сістэмы вылічальнай ВК-тэрмаграфіі, ВК-спектрафотаметрыі рассейваючых асяроддзяў, кантактнай тэрмометрыі і кампутарнай мікраскапіі, тэрмічнага аналізу. Даследаваў з’явы ў порыстых кампазіцыйных матэрыялах пры ўздзеянні на іх высокаканцэнтраваных патокаў энергіі, цеплафізічныя характарыстыкі гетэрагенных асяроддзяў, якія выкарыстоўваюцца для атрымання высокаэнергетычных рэчываў з прыродных і сінтэтычных матэрыялаў. Прапанаваў метады інтэнсіфікацыі працэсаў сушкі і тэрмаапрацоўкі шырокіх класаў матэрыялаў (фармацэўтычныя прэпараты, апрацаваная і неапрацаванае драўніна і інш.).

Аўтар больш за 340 навуковых прац, у т.л. 9 манаграфій.

Узнагароды

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1993 г. за манаграфію «Вылічальная тэрмаграфія: прымяненне ў медыцыне». Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А. В. Лыкава 2007 г. за цыкл работ «Цепла- і масаперанос і гідрадынаміка ў тэхнічных аб’ектах і сістэмах: інтэнсіфікацыя, кіраванне, дыягностыка».

Асноўныя працы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя акадэміка А. В. Лыкава
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў