wd wp Пошук:

Уладзімір Дзмітрыевіч Патапейка

Уладзі́мір Дзмі́трыевіч Патапе́йка (1907, в. Гарожа, Магілёўская губерня14 снежня 1941, Саратаў) — дзеяч УКП(б), 3-ы сакратар ЦК КП(б) Беларусі. Уваходзіў у склад асобай тройкі НКУС СССР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Гарожа Магілёўскай губерні Цяпер гэта Асіповіцкі раён Беларусі. У 1925 годзе ўступіў у УКП(б).

1934—1935 адказны інструктар ЦК КП(б) Беларусі. У 1935 годзе — сакратар камітэта КП(б) Беларусі Гомельскага механічнага шклозавода. З чэрвеня 1937 года сакратар Жыткавіцкага раённага камітэта КП(б) Беларусі. З 20 чэрвеня па 25 кастрычніка 1937 года 3-і сакратар і член Бюро ЦК КП(б) Беларусі[1]. Гэты перыяд адзначаны ўваходжаннем у склад асобай тройкі, створанай па загаду НКУС СССР ад 30 ліпеня 1937 года № 00447[2] і актыўным удзелам у сталінскіх рэпрэсіях[3].

З кастрычніка 1937 па жнівень 1938 года начальнік Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК Беларускай ССР.

Завяршальны этап

Арыштаваны 11 жніўня 1938 года. Лячыўся ў магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы[4]. Асуджаны 29 мая 1940 года ВКВС СССР па арт. 69, 24, 70 КК БССР (шкодніцтва, тэрор) да 15-ці гадоў пазбаўлення волі ў ППЛ і 5-ці гадоў паражэння ў правах. Адбываў пакаранне ў Саратаўскай турме № 12, дзе памёр 14 снежня 1941 года.

Рэабілітаваны 25 снежня 1954 года ВКВС СССР[5].

Зноскі

  1. Пастанова I-го пленума ЦК КП(б) Беларусі
  2. Составы троек в 1937−1938 годах // Сайт Nkvd.memo.ru
  3. Сталинский план по уничтожению народа: Подготовка и реализация приказа НКВД № 00447 «Об операции по репрессированию бывших кулаков, уголовников и других антисоветских элементов» // Архив Александра Н.
  4. Георгий Тарнавский, Валерий Соболев, Евгений Горелик Куропаты: Следствие продолжается // Москва, 1990, «Юридическая литература», ISBN 5-7260-0305-5
  5. Владимир Потапейко // Сайт Nekropole.info

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Трэція сакратары ЦК КП(б)Б
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Саратаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне