wd wp Пошук:

Уладзімір Вячаслававіч Пухальскі

Уладзімір Вячаслававіч (таксама ― Вацлававіч) Пухальскі (21 сакавіка (2 красавіка) 1848 года, Мінск, Расійская імперыя23 лютага 1933, Кіеў, СССР) ― расійскі і украінскі піяніст, кампазітар, педагог[2].

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкай сям’і. Сын Вацлава Пухальскага і Ганны з Валатоўскіх[3].

Займаўся ў Мінску з дзіцячых гадоў на скрыпцы і фартэпіяна. Падчас прыезду ў горад С. Манюшка быў праслуханы ім і уганараваны пахвалою. У сваіх мемуарах (Дом-музей П. І. Чайкоўскага) успамінае, што знакаміты кампазітар прадказаў яму вялікую музычную будучыню.

Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі па класах фартэпіяна Тэадора Лешаціцкага, тэорыі музыкі і кампазіцыі - у Ю. Ёгансена і М. Зарэмбы. Скончыўшы кансерваторыю ў 1874 годзе, два гады выкладаў у ёй жа.

У 1876-1933 працуе ў Кіеўскім музычным вучылішчы, пераўтвораным у 1913 годзе пры яго актыўным удзеле ў кансерваторыю, у якой першы год быў дырэктарам, а затым загадчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна. У 1877-1888 уваходзіў у склад дырэкцыі Кіеўскага музычнага таварыства, адказваючы за музычныя праграмы сімфанічных і камерных вечароў. 18 траўня 1909 г. быў абраны ганаровым членам Кіеўскага аддзялення Рускага музыкальнага таварыства. Зрабіў значны ўклад у развіццё ўкраінскай музычнай культуры і адукацыі.

Пухальскі выступаў як піяніст на працягу больш за трыццаць гадоў. Выступаў з канцэртамі ў Санкт-Пецярбургу, Адэсе і Кіеве. Быў вядомы як выбітны выканаўца Шапена[3].

Спрабаваў сябе ў кампазіцыі. Напісаў Канцэрт для фартэпіяна рэ мінор (1883), які выконваў мноства разоў (апошні раз - у Растове-на-Доне пад кіраўніцтвам Р. М. Гліэра), “Гімн музыцы”, які выконваўся ва ўрачыстасцях з нагоды адкрыцця Кіеўскай кансерваторыі. Кампазітарская спадчына Пухальскага ўключае оперу “Валерыя” (пастаўлена ў 1923), “Маларасійскую (Украінскую) фантазію” для аркестра, канцэрт для фартэпіяна з аркестрам (1892), эцюды і іншыя навучальныя сачыненні для фартэпіяна, рамансы. Пад яго рэдакцыяй былі выдадзены фартэпіянныя сачыненні многіх кампазітараў.

Як грамадскі дзеяч, шмат зрабіў для станаўлення і развіцця музычнага жыцця Кіева. Па сутнасці, толькі з яго прыездам канцэртная жыццё горада набыла ўстойлівасць і рэгулярнасць. За перыяд яго дырэктарства (1876-1913) Кіеўскае музычнае вучылішча стала адной з вядучых прафесійных музычных навучальных устаноў.

У сваёй педагагічнай дзейнасці Пухальскі развіваў традыцыі Г. Лешаціцкага, выхаваў шэраг буйных піяністаў, сярод якіх Уладзімір Горавіц, яго сястра Рэгіна Горавіц, Г. М.Коган, Л.В.Нікалаеў, А. Браілоўская, К.М. Міхайлаў, Юлій Ісерліс, Ганна Артабалеўская, Неаніла Скарабагацька, Абрагам Сатаноўскі, Баляслаў Яворскі, Арнольд Альшванг, Сігізмунд Лісіцкі, Мікалай Туткоўскі і іншыя. Правільна было б сказаць, што Пухальскі быў стваральнікам Кіеўскай фартэпіяннай школы.

Заслужаны прафесар Украіны (1928).

Зноскі

  1. 1 2 3 Пухальский Владимир Вячеславович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2001. – Т. 13. – С. 133.
  3. 1 2 Jubileusz muzyka. Świat nr 4 s. 17 (22.1.1910)
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Музычныя педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Лук’янаўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе
Катэгорыя·Піяністы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Кампазітары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кампазітары Украіны
Катэгорыя·Піяністы Украіны
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Піяністы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1848 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»