wd wp Пошук:

Уладзімір Самойлавіч Горавіц

Уладзімір Самойлавіч Горавіц (18 верасня (1.10). 1904, Кіеў — 5 лістапада 1989, Нью-Ёрк) — амерыканскі піяніст. Вучыўся ў У. В. Пухальскага, С. Тарноўскага і Ф. М. Блуменфельда ў Кіеўскай кансерваторыі, пасля заканчэння (1921) канцэртаваў у розных гарадах Савецкага Саюза. З 1925 года жыў за мяжой, з 1928 года ў Нью-Ёрку. У 1936-38 і ў 1953-64 не выступаў з-за хваробы і жыў пераважна ў Швейцарыі; шмат запісваўся на грампласцінкі, не канцэртуючы. У 1965 годзе з поспехам аднавіў выступленні. Горавіц — адзін з найбуйнейшых піяністаў свету. Яго гульня адрозніваецца стыхійнай дынамічнасцю, выключнай віртуознасцю. Праславіўся выкананнем канцэртаў — П. І. Чайкоўскага, С. В. Рахманінава, С. С. Пракоф’ева, творамі Ліста і яго віртуозных транскрыпцый, некаторыя з іх (у т. л. «Танцы смерці» К. Сен-Санса). Аўтар фартэпіяннай фантазіі на тэмы оперы «Кармэн» Бізэ, шэрагу парафраз і транскрыпцый.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118892509 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Vladimir Horowitz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118892509 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Пахаваныя на Манументальных могілках (Мілан)
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе