wd wp Пошук:

Уладзімір Васільевіч Гусеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гусеў.

Уладзімір Васільевіч Гусеў (19231943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Уладзімір Гусеў нарадзіўся 22 верасня 1923 года ў станіцы Астроўская (цяпер — Данілаўскі раён Валгаградскай вобласці) у сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арміі жыў і працаваў у г Хадыжэнске Краснадарскага краю.

У 1939 годзе Гусеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію.

Са жніўня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе ён скончыў Вінніцкае ваеннае пяхотнае вучылішча. Да кастрычніка 1943 года лейтэнант Уладзімір Гусеў камандаваў ротай 188-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

15 кастрычніка 1943 года рота Гусева, нягледзячы на варожы агонь, паспяхова пераправілася праз Дняпро ў раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР і, выбіўшы ворага з занятых рубяжоў, знішчыла некалькі яго агнявых кропак. Замацаваўшыся на захопленым плацдарме, рота адбіла тры нямецкія контратакі. 18 кастрычніка 1943 года ў ходзе адбівання чарговай нямецкай контратакі Гусеў атрымаў смяротнае раненне і памёр. Пахаваны ў вёсцы Казярогі Лоеўскага раёна[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года лейтэнант Уладзімір Гусеў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі[1].

Памяць

Гусеў Уладзімір Васільевіч Герой Савецкага Саюза

Зноскі

  1. 1 2 3 Гусев Владимир Васильевич(руск.) . AZ Library. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013. Праверана 2013-1-13.

Літаратура

Спасылкі

Уладзімір Васільевіч Гусеў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усць-Мядзведзіцкай акрузе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі