wd wp Пошук:

Уладзімір Васілевіч Бачкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бачкоў. Уладзімір Васілевіч Бачкоў (16 студзеня 1944, Люботын, Харкаўская вобласць — 9 жніўня 2021[1]) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1968 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Палтаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, Белкамунпраекце, у Беларускім філіяле УНДІТЭ, з 1974 года — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце, з 1983 года — начальнік архітэктурна-рэстаўрацыйнага аддзела, намеснік начальніка праектнага бюро ВА «Белрэстаўрацыя».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Лодкавая станцыя на паўднёвым беразе Заслаўскага вадасховішча

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): галаўное вадасховішча і іншыя збудаванні Сляпянскай воднай сістэмы (1985), лодачная станцыя на паўднёвым беразе Заслаўскага вадасховішча (1979, у сааўтарстве з Завалінскім), пуцеправод на скрыжаванні праспакта Машэрава і вул. Варашылава (1980) у Мінску.

Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне

У канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў былі праведзены грунтоўныя даследаванні Старога замка ў Гродне з удзелам археолагаў і архітэктараў, вынікам якіх стала выдадзеная ў 1993 г. калектыўная манаграфія «Стары Замак у Гродне», а таксама макет абноўленага замка, зроблены архітэктарам Бачковым[2]. Уладзімір Бачкоў з’яўляецца навуковым кіраўніком праекта рэстаўрацыі «Гроднаграмадзянпраект» з 1985 г. і распрацаваў наступную схему рэканструкцыі: ХII стагоддзе — гатычная эпоха Вітаўта і ХVІ стагоддзе — Рэнесанс Стэфана Баторыя. Аднак ад гатычнай ідэі адмовіліся, і засталася толькі рэнесансная[3]. У канцы 1994 г. эскізны праект рэстаўрацыі быў гатовы, але затым у 1996 годзе фінансаванне прац па падрыхтоўцы будаўнічай дакументацыі было спынена. Нарэшце ў сярэдзіне 2007 г. праект У. Бачкова перадалі для выканання інстытуту «Гроднаграмадзянпраект»[4]. А 6 студзеня 2012 г. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Замкі Беларусі» на 2012—2018 гады[5], згодна з якой на фінансаванне работ па рэстаўрацыі Старога замка выдзяляць 37,2 млрд рублёў[6]. Аднак на момант напісання артыкула распрацоўка дакументацыі яшчэ не пачалася.

Згодна з праектам У. Бачкова аднаўляць замак мяркуецца наступным чынам: палову — разам з дзвюма вежамі і асноўным будынкам у выглядзе палаца Стэфана Баторыя, другую палову — у выглядзе кансервацыйнага павільёна для захавання і экспазіцыі падмурка Ніжняй царквы. Падчас рэканструкцыі будуць знесены некалькі аднапавярховых будынкаў, пабудаваных у першай палове ХХ ст., якія паводле меркавання дырэктара музея Ю. Кітуркі, гістарычнай каштоўнасці не ўяўляюць. У палацы Баторыя будзе дабудаваны трэці паверх, з’явіцца вежа (барбакан), крытая галерэя, брама, мерная хата, камяніца, фрагмент драўлянага моста XVI ст. і адзін пралёт каменнага моста XVII—XIX стст. У рэстаўраваным і капітальна адрамантаваным палацавым комплексе мяркуецца адчыніць экспазіцыі: «Галерэя барбакана», «Вартаўнічая камора», «Капліца», «Малыя сенцы», «Каралеўская лазня» і іншыя. Прадугледжаны таксама памяшканні пад гасцінічныя нумары для гасцей — удзельнікаў навуковых форумаў і канферэнцый. Некаторыя інтэр’еры палаца таксама рэканструююць згодна гістарычным апісанням. Праект прадугледжвае істотную пераробку моста-віядука XVIII ст., самага старога ў Беларусі[4].

Праект рэстаўрацыі выклікаў занепакоенасць сярод грамадскасці, клопат выклікаюць недахоп прафесійных майстроў-рэстаўратараў у краіне і адсутнасць зацверджанага праекта, а таксама недастатковае гістарычнае абгрунтаванне мяркуемага праекта[7][8].

Нясвіжскі замак

У 2006−2012 гадах ён займаўся рэстаўрацыяй замка ў Нясвіжы. Некаторыя элементы таго праекта, у прыватнасці купал на вежы, таксама выклікалі крытыку.

Узнагароды

1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1968) за праект «Цаліна і маладосць».

Зноскі

  1. Памёр архітэктар Уладзімір Бачкоў. Ён распрацоўваў праект рэканструкцыі Старога замка ў Гродне. // Hrodna.life. 9 жніўня 2021
  2. Ці памаладзее калі-небудзь Стары Замак? Архівавана 17 мая 2011.
  3. У Гродне паднялі руку на Стары замак
  4. 1 2 К вопросу о реконструкции Старого замка в Гродно Архівавана 29 красавіка 2009.
  5. Совет Министров Республики Беларусь утвердил Государственную программу «Замки Беларуси» на 2012—2018 годы Архівавана 5 сакавіка 2016.
  6. Какие замки Беларуси получили право на новую жизнь? Архівавана 28 лютага 2020.
  7. У Гародні паднялі руку на Стары замак Архівавана 14 красавіка 2016.
  8. Старый замок в Гродно — реставрация или евроремонт? Архівавана 28 лютага 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Памерлі 9 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белкамунпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў