wd wp Пошук:

Уладзімір Аркадзьевіч Астапенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астапенка. Уладзі́мір Арка́дзьевіч Аста́пенка (нар. 13 лістапада 1962, Мінск) — беларускі палітык і дыпламат. Кандыдат юрыдычных навук (2000)[1]. Мае дыпламатычны ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасланніка другога класу[2].

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР (1985), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта і МДІМА-Універсітэта МЗС РФ.

На дыпламатычную службу прыйшоў яшчэ ў часы БССР. Працаваў начальнікам інфармацыйнага аддзела міністэрства замежных спраў БССР[3].

З 1992 года па 19 мая 1993 года — намеснік міністра замежных спраў[4]. З 6 ліпеня 1993 года да 18 кастрычніка 1994 года — генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гаазе[5]. У гэты ж дзень быў прызначаны дарадцам-пасланцам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія[6]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 27 ліпеня 1996 года[7].

Пасля вяртання з-за мяжы працаваў у міністэрстве замежных спраў начальнікам упраўлення міжнародных эканамічных адносін[8].

Працаваў прарэктарам па міжнародных сувязях і загадчыкам кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[9].

18 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба[2].

У складзе дзяржаўнай дэлегацыі прымаў удзел у шматлікіх сесіях Генеральнае Асамблеі ААН.

7 снежня 2017 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ва Усходняй Рэспубліцы Уругвай[10].

31 жніўня 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Парагвай і Рэспубліцы Перу па сумяшчальніцтве[11].

23 верасня 2020 года падаў заяву аб вызваленні ад займаемай пасады па пагадненні бакоў[12]. 27 кастрычніка накіраваў ліст у Адміністрацыю прэзідэнта, а таксама Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дзе заявіў пра шматлікія парушэнні асноўных правоў і свабод грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі краіны і яе міжнародна-прававых абавязацельствах, відавочныя і грубыя фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Прасіў вызваліць яго ад пасады ў сувязі з парушэннямі наймальнікам заканадаўства, якое перашкаджае выкананню працы па працоўным дагаворы[13]. У свой апошні дзень працы ў якасці пасла Уладзімір Астапенка запісаў відэазварот, у якім выказаў надзею, што над усімі амбасадамі Беларусі ўздымецца бела-чырвона-белы сцяг, а таксама апрануў бела-чырвона-белую футболку аргенцінскага футбольнага клуба «Рывер Плэйт».

3 лістапада 2020 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім вызваліў ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аргенціне і па сумяшчальніцтве ва Уругваі, Чылі, Парагваі і Перу ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе[14][15]. Таксама ў адпаведнасці з указам, Уладзімір Астапенка быў пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла[16][17].

Як распавёў Астапенка ў інтэрв’ю аднаму з навінавых парталаў, «навіну аб прыняцці ўказа аб звальненні ён сустрэў з палёгкай»[18]. У той жа час ён абвясціў аб планях аспрэчыць у судзе сваё рашэнне аб звальненні. Астапенка лічыць, што звальненне ў такім выглядзе незаконна. У інтэрв’ю ён дадаў, што не здзяйсняў ніякага грубага парушэння службовых абавязкаў або правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе[19].

На запрашэнне Паўла Латушкі ўвайшоў у Народнае антыкрызіснае ўпраўленне[20].

Зноскі

  1. Аўтарэферат дысертацыі «Эволюция Европейского Союза в свете положений Амстердамского договора 1999 года»
  2. 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 18 апреля 2008 г. № 222 «О назначении В. А. Астапенко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Куба и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» Архівавана 26 снежня 2017. (руск.)
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 сентября 1991 г. № 341 «О делегации Белорусской ССР на 46-ю сессию Генеральной Ассамблеи ООН»(руск.)
  4. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 мая 1993 г. № 330 «Об освобождении В. А. Астапенко от обязанностей заместителя Министра иностранных дел» Архівавана 21 ліпеня 2019. (руск.)
  5. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 июля 1993 г. № 438 «О Генеральном консульстве Республики Беларусь в г. Гааге (Королевство Нидерландов)» Архівавана 21 ліпеня 2019. (руск.)
  6. Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 18 ноября 1994 г. № 185 «О назначении В. А. Астапенко Советником-Посланником Посольства Республики Беларусь в Королевстве Бельгия» Архівавана 21 ліпеня 2019.(руск.)
  7. Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 27 июня 1996 г. № 423 «Об освобождении В. А. Астапенко от обязанностей Советника-Посланника Посольства Республики Беларусь в Королевстве Бельгия» Архівавана 21 ліпеня 2019.(руск.)
  8. Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 19 сентября 1996 г. № 617 «О направлении делегации Республики Беларусь на 51-ю сессию Генеральной Ассамблеи ООН»(недаступная спасылка)(руск.)
  9. Уладзімір Астапенка назначаны паслом Беларусі ў Кубе(недаступная спасылка)
  10. Кадровый четверг: президент назначил новых замминистров и ректоров Архівавана 21 ліпеня 2019. (руск.)
  11. Прыняцце кадравых рашэнняў(бел.)  (нявызн.)?. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 02.09.2018.
  12. Толкачева, Елена «Верю в лучшее будущее для белорусского народа». Посол в Аргентине подал в отставку в день инаугурации Лукашенко(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2020. Праверана 30 верасня 2020.
  13. Пасол Беларусі ў Аргенціне накіраваў рэзкі ліст Лукашэнку, дзе ўспомніў фальсіфікацыю выбараў і збіццё людзей(нявызн.). Наша Ніва (28 кастрычніка 2020).
  14. Владимир Астапенко освобожден от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Беларуси в Аргентине | Новости | Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь(руск.) . president.gov.by. Праверана 4 лістапада 2020.
  15. Владимир Астапенко освобожден от должности посла Беларуси в Аргентине(руск.) . БЕЛТА (3 лістапада 2020). Праверана 4 лістапада 2020.
  16. «В связи с совершением проступка». Посол Беларуси в Аргентине снят с должности и лишен дипломатического ранга(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (3 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2020. Праверана 4 лістапада 2020.
  17. Лукашенко уволил посла в Аргентине, который раскритиковал действия властей(руск.) . Наша Ніва. Праверана 4 лістапада 2020.
  18. Экс-посол Беларуси в Аргентине: Я имел серьезные основания опасаться за свою свободу(руск.)  (недаступная спасылка). Брестская газета (4 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2020. Праверана 5 лістапада 2020.
  19. Экс-посол Астапенко о своем увольнении: Новость встретил с облегчением, но пойду в суд(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (3 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2020. Праверана 5 лістапада 2020.
  20. REFORM.by Бывший посол Беларуси в Аргентине Астапенко вошел в состав Народного антикризисного управления(руск.) . REFORM.by (5 лістапада 2020). Праверана 5 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Народнае антыкрызіснае ўпраўленне
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Аргенціне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МДІМА
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Паслы Беларусі ва Уругваі
Катэгорыя·Генеральныя консулы Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Перу
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Кубе
Катэгорыя·Консулы Беларусі ў Нідэрландах
Катэгорыя·Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі