У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жук (значэнні). Уладзімір Іосіфавіч Жук (2 студзеня 1941, в. Засулле, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак-плакатыст.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1970 годзе. Вучыўся ў М. Галоўчанкі, А. Шаўчэнкі, Т. Ігнаценкі. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1972 года[1].
Працуе ў сферы плаката[1]. Творы вылучаюцца лаканізмам выяўленчай мовы, філасафічнасцю, часам у іх жорсткі сарказм, гумар: «Пабудаваны ў 18 ст. Рэканструяваны ў 20 ст.» (1974), «Лес — магутная крыніца здароўя» (1977), «Перабудова» (1987), «Мазыр. Віцебск» (1988), «26.IV. Чарнобыль» (1989), «Трэба любіць усё: звяроў, птушак, расліны, у гэтым — прыгажосць жыцця. А. Купрын», «За Радзіму, за Сталіна!» (абодва 1990), «Адраджэнне» (1992), «Што наша жыццё? Гульня!» (1995) і інш. Аўтар афіш для спектакляў «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава (1979) у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі, «Пінская шляхта» (1980) народнага тэатра г. Слонім і інш[2].
Работы знаходзяцца ў фондах БСМ, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску[1].