wd wp Пошук:

Уладзімір Ільіч Шокаў

Уладзімір Ільіч Шокаў (нар. 14 красавіка 1949, Куйбышаў, РСФСР) — беларускі палітык. Палкоўнік запасу.

Біяграфія

Скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча (ваеннапалітычная інжынерных войскаў), Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна (ваеннапалітычная сухапутных войскаў). Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў начальнікам курса факультэта, намеснікам начальніка факультэта па палітычнай частцы, памочнікам начальніка факультэта па рабоце з асабовым складам Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча. Быў намеснікам начальніка факультэта па выхаваўчай рабоце, начальнікам кафедры Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча, менеджарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Са-НОВ», начальнікам камерцыйнага аддзела фірмы «R-RAY», менеджарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белыя куранты». З’яўляўся намеснікам сустаршыні Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, старшынёй Мінскай асацыяцыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць». Намеснік старшыні Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць». Член ЦК Кампартыі Беларусі, сакратар Мінскага гаркама КПБ. Член Геральдычнага Савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» ІІІ ступені, «Звезда» ІІІ ступені (Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан), дваццаццю дзевяццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. ШОКОВ ВЛАДИМИР ИЛЬИЧ Архівавана 28 жніўня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самары
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі