wd wp Пошук:

Уладзімір Ільіч Міхасёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхасёў. Уладзімір Ільіч Міхасёў (нар. 4 кастрычніка 1949, в. Сасноўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер-будаўнік), Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам, прарабам, старшым прарабам будаўнічага ўпраўлення № 61 будаўнічага трэста № 10 горада Гомеля. Быў старшым прарабам упраўлення вытворча-тэхналагічнай камплектацыі вытворчага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Гомельпрамбуд», загадчыкам аддзела камунальнай гаспадаркі Гомельскага гарвыканкама. З’яўляўся галоўным інжынерам, намеснікам начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама. Займаў пасады намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама, начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Удзел у фальсіфікацыях на выбарах

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года Уладзімір Міхасёў быў старшынёй Гомельскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. 2 лютага 2011 года яму быў забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага саюза за заяўлены ўдзел у фальсіфікацыях іх вынікаў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Праверана 14 чэрвеня 2016.
  2. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь