wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Перадня

Уладзімір Іванавіч Перадня́[1] (нар. 3 сакавіка 1933) — вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1989).

Біяграфія

Нарадзіўся на былым хутары Загаране (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць). У 1957 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут і пачаў працу ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР (сучасны Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі). У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1984 годзе — доктарскую на тэму «Механизация приготовления полноценных кормосмесей на поточных линиях для эффективного использования кормов на скотоводческих фермах»[2]. У 1976—2001 гг. У. І. Перадня на пасадзе загадчыка лабараторыяй механізацыі працэсаў вытворчасці малака і ялавічыны[2], потым — галоўны навуковы супрацоўнік.

Навуковая дзейнасць

Навуковы працы па тэарэтычных асновах і механізацыі тэхналагічных працэсаў прыгатавання і раздачы кармоў, даення кароў. Аўтар больш за 420 публікацый, у тым ліку манаграфіі і вучэбныя дапаможнікі[2]. Пад кіраўніцтва У. І. Перадні падрыхтавана 5 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыі[2]. Уладальнік шэрагу патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы[2][3].

З’яўляецца навуковым кіраўніком навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай Дзяржавы «Разработка инновационных энергосберегающих технологий и оборудования для производства и эффективного использования биобезопасных комбикормов для ценных пород рыб, пушных зверей и отдельных видов животных» («Комбикорм-СГ»)[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Программа академических чтений, посвященных 85-летию со дня рождения Вередни Владимира Ивановича(руск.)
  3. База патэнтаў Беларусі(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Машынабудаўнікі Беларусі