wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Зіноўскі

Уладзі́мір Іва́навіч Зіно́ўскі (19 лістапада 1955; г.п. Ялізава, Асіповіцкі раён, БССР) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. Міністр эканомікі Беларусі (20142018).

Біяграфія

У 19811986 гадах — старшы інжынер Галоўнага ўпраўлення вылічальнай працы Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення (ЦСУ) Беларускай ССР, старшы, вядучы эканаміст упраўлення статыстыкі прамысловасці ЦСУ БССР, памочнік начальніка ЦСУ БССР (затым Дзяржкамітэта БССР па статыстыцы).

У 1986—1989 гг. — намеснік начальніка Статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці, намеснік начальніка Мінскай абласнога ўпраўлення статыстыкі.

У 1989—1992 гг. — у Савеце міністраў: старшы рэферэнт сектара эканамічнага аналізу і народна-гаспадарчых планаў эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі і знешніх сувязяў, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі, галоўны спецыяліст сектара прагназавання і аналізу сацыяльна-эканамічнага развіцця ўправы эканомікі Кіраўніцтва справамі Савету міністраў.

У 1992—1998 гг. — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізу.

З 1998 па 2008 год займаў пасаду міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь[1].

З кастрычніка 2008 — старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

27 снежня 2014 года прызначаны міністрам эканомікі Беларусі[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3].

Зноскі

  1. Зіноўскі Уладзімір Іванавіч // Звязда : газета. — 30 снежня 2010. — № 255 (26863). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні (нявызн.). Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 снежня 2014.
  3. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Асіповічаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ялізаве