wd wp Пошук:

Уданшань

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Уданшань (кіт. трад. 武當山, спр. 武当山, піньінь Wǔdāng Shān, пал. Удан-Шань), гара Удан — невялікі горны хрыбет у правінцыі Хубэй, які знаходзіцца недалёка ад прамысловага горада Шыянь і каля 120 км ад горада Сянфань.

Горы Уданшань знакамітыя сваімі даоскімі манастырамі і храмамі, тут быў даоскі ўніверсітэт, у якім даследавалася медыцына, фармакалогія, сістэмы харчавання, медытацыя і баявыя мастацтвы.

Геаграфія

На кітайскіх картах назва «Уданшань» (кіт. спр. 武当山) адносіцца як да ўсяго горнага хрыбта (які цягнецца з усходу на захад уздоўж паўднёвага берага ракі Ханьшуй, перасякаючы некалькі раёнаў Шыяня), так і да невялікай групы вяршынь гэтага хрыбта ў межах гарадскога павета Даньцзянкоу, Шыянь. Апошняя група гор вядома як асяродак даасізму[1].

Па сучасных картах найвышэйшыя пікі гор Удан дасягаюць каля 1612 метраў[1][2].

Часам горы Удан разглядаюцца як «адгалінаванне» хрыбта Дабашань[2], які з’яўляецца галоўнай горнай сістэмай заходняй Хубэй, Шэньсі, Чунцына і Сычуані.

Гісторыя

Манастыр Пурпурных Аблокаў been у гарах Удан
Брама Юань У ў гарах Удан

Вякамі горы Удан былі вядомы як важны асяродак даасізму, славуты сваімі даоскімі варыянтамі баявых мастацтваў тайчы beru[3].

Першае месца пакланення — Храм Пяці Драконаў — было пабудавана па распараджэнні імператара Тай-цзуна з дынастыі Тан[4]. Пазней дабавіліся збудаванні дынастый Сун і Юань. Найбуйнейшы комплекс на гары быў пабудаваны пры дынастыі Мін (14—17 стст.), калі імператар Юнлэ распачаў тут вялікае будаўніцтва каб заручыцца падтрымкай бажаства Сюань У і даосцаў[4].

Храмы час ад часу прыходзілася перабудоўваць, і не ўсе з іх захаваліся. Самыя даўнія захаваныя збудаванні — Залаты Храм і Старажытны Бронзавы Храм, створаныя ў 1307[4]. Іншыя адметныя збудаванні ўключаюць Палац Наньян (збудаваны ў 1285—1310 і пашыраны ў 1312), абгароджаны каменнаю сцяной Забаронены Горад на вяршыні (збудаваны ў 1419) і Храм Пурпурных Аблокаў (збудаваны ў 1119—26, перабудаваны ў 1413 і пашыраны ў 1803—20)[4].

Манастыры, такія як Сад Удан, былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1994[4].

19 студзеня 2003 года 600-гадовы Палац Ючжэньгун у гарах Удан быў ненаўмысна спалены супрацоўнікам школы баявых мастацтваў[5]. Агонь прарваўся ў зал, ператварыўшы ў попел тры пакоі агульнай плошчай 200 м². Пазалочаная статуя Чжан Саньфэна beru, якая звычайна размяшчалася ў Ючжэньгуне, была перанесена ў іншы будынак якраз перад пажарам і дзякуючы гэтаму пазбегла знішчэння ў агні[3].

Архітэктура

Архітэктура комплексу спалучае ў сабе найлепшыя дасягненні кітайскай традыцыйнай архітэктуры за апошнія паўтары тысячы гадоў.

Найбольш знамянальныя збудаванні:

У масавай культуры

Па легендах, гара Уданшань — месца ўзнікнення баявых мастацтваў, і ў прыватнасці тайцзіцюаня, хоць крытычныя даследаванні ставяць гэта пад сумненне.

З манастыром звязана хваля папулярнай культуры — фільмаў жанру ушу і літаратуры аб баявых мастацтвах. Па папулярнасці ў масавай культуры Уданшань стаіць на другім месцы пасля Шааліня.

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Road Atlas of Hubei (湖北省公路里程地图册; Hubei Sheng Gonglu Licheng Dituce), published by 中国地图出版社 SinoMaps Press, 2007, ISBN 978-7-5031-4380-9. Page 11 (Shiyan City), і карта тэрыторыі Сусветнай спадчыны Уданшань на задняй вокладцы.
  2. 1 2 Atlas of World Heritage: China. Long River Press. 1 January 2005. pp. 99–100. ISBN 978-1-59265-060-6. http://books.google.com/books?id=tFRgajxu3wIC&pg=PT99. Retrieved on 9 August 2012.
  3. 1 2 Wang, Fang. Pilgrimage to Wudang (нявызн.), Beijing Today (May 11, 2004). Праверана 19 красавіка 2008.
  4. 1 2 3 4 5 Ancient Building Complex in the Wudang Mountains
  5. China’s world heritage sites over-exploited (нявызн.), China Daily (December 22, 2006). Праверана 19 красавіка 2008.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Кітаі
Катэгорыя·Горныя хрыбты паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Горныя хрыбты Кітая
Катэгорыя·Свяшчэнныя горы
Катэгорыя·Горныя хрыбты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Даоскія храмы і манастыры Кітая
Катэгорыя·Хубэй