wd wp Пошук:

Т-80

Артыкул пра савецкі АБТ. Пра савецкі лёгкі танк часоў Вялікай Айчыннай гл. Т-80 (лёгкі танк).Т-80асноўны баявы танк (АБТ), які вырабляўся ў СССР. Першы ў свеце серыйны танк з адзінай газатурбіннай сілавой устаноўкай[2][3]. Першы ў свеце АБТ з убудаванай супрацьснараднай дынамічнай абаронай[4]. На ўзбраенні арміі СССР з 1976 года.

Першыя серыйныя ўзоры, распрацаваныя СКБ-2 на базе Т-64, выпускалі на Кіраўскім заводзе ў Ленінградзе. Танк Т-80У выпускаўся на заводзе «Омсктрансмаш» у Омску, а танк Т-80УД з дызельным рухавіком — на заводзе імя Малышава ў Харкаве.

Мадыфікацыяй харкаўскага Т-80УД з’яўляюцца асноўныя баявыя танкі Украіны: Т-84, «Апора» і БМ «Аплот».

Гісторыя

Першы «кіраўскі» газатурбінны танк новага пакалення, «Аб’ект 219 сп 1», выраблены ў 1969 годзе, вонкава быў падобны да вопытнага харкаўскага газатурбінавага Т-64Т. На машыне быў усталяваны рухавік ГТД-1000Т магутнасцю 1000 к. с., распрацаваны НВА ім. В. Я. Клімава.

Наступны «Аб’ект 219 сп 2» — ужо значна адрозніваўся ад зыходнага Т-64.

Выпрабаванні першага прататыпа паказалі, што ўстаноўка новага, больш магутнага рухавіка, павялічаная маса і змяніўшыяся дынамічныя характарыстыкі танка патрабуюць унясення істотных зменаў у хадавую частку.

Спатрэбілася распрацоўка новых вядучых і накіроўваючых колаў, апорных і падтрымліваючых каткоў, гусеніц з абгумавымі бегавымі дарожкамі, гідраўлічных амартызатараў і тарсіённых валаў з палепшанымі характарыстыкамі.

Была зменена і форма вежы. Ад Т-64А захаваліся гармата, боепрыпасы, механізм зараджання (адрозны ад аўтамата зараджання, які стаяў на Т-72 і яго мадыфікацыях), асобныя вузлы і сістэмы, а таксама элементы бронеаховы.

Характарыстыкі

Табліца ТТХ асноўных серыйных мадыфікацый танка Т-80
Мадыфікацыя Т-80[5] Т-80Б (Т-80БВ)[6] Т-80У[7] Т-80УД[8]
Гісторыя стварэння
Распрацоўшчык ЛКЗ ЛКЗ ЛКЗ ХЗТМ
Год прыняцця на ўзбраенне 1976 1978 (1985) 1985 1987
Габарытныя і масавыя характарыстыкі
Баявая маса, т 42 42,5 (43,7) 46 46
Дліна з гарматай наперад, мм 9656 9651 9556 9664
Дліна корпуса, мм 6780 6982 7012 7020
Шырыня, мм 3525 3582 3603 3755
Вышыня па даху вежы, мм 2300 2219 2215 2215
Клірэнс, мм 451 451 451 529
Абарона
Дынамічная абарона няма няма(„Контакт-1“) „Контакт-5“ „Контакт-5“
Актыўная абарона няма няма няма няма
Узбраенне
Марка гарматы 2А46-1 2А46-2 / 2А46М-1 2А46М-1 / 2А46М-4 2А46М-1
Баекамплект гарматы, стрэлаў 40 38 45 45
Кіруемае ўзбраенне няма 9К112-1 „Кобра“ / 9К119 „Рефлекс“ 9К119 „Рефлекс“ / 9К119М „Рефлекс-М“ 9К119 „Рефлекс“
Рухомасць
Марка рухавіка ГТД-1000Т ГТД-1000ТФ ГТД-1000ТФ / ГТД-1250 6ТД
Тып рухавіка газатурбінны газатурбінны газатурбінны дызельны
Магутнасць рухавіка, к.с. 1000 1100 1100/1250 1000
Максімальная хуткасць па шашы, км/г 70 70 70 60
Запас ходу па шашы, км 500 500 450 560
Удзельная магутнасць, к. с. /т 23,8 25,8 (25,17) 21,74/27,2 21,7
Удзельны ціск на грунт, кг/см² 0,83 0,865 0,93 0,924

Мадыфікацыі

Т-80УМ-1
Т-80БВ
Т-80У 4-й асобнай гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай ордэна Леніна Чырванасцяжнай брыгады
Т-80 у музеі тэхнікі Вадзіма Задарожнага
Т-80Б
Т-80Б

На ўзбраенні

Карта аператараў Т-80. Сучасныя аператары вылучаныя сінім, былыя — чырвоным
Карта аператараў Т-80. Сучасныя аператары вылучаныя сінім, былыя — чырвоным

Былыя аператары

Іншае

Першай краінай, якая паспрабавала купіць танкі Т-80 па ўсёй бачнасці быў Ірак. У 1986 годзе было замоўлена некалькі танкаў пад пазначэннем «Т-74»[29] у СССР, але аб пастаўках нічога невядома.[30]

Баявое прымяненне

Т-80У на танкавым біятлоне, 2013 год

Выявы

Т-80У на міжнародным форуме «Тэхналогіі ў машынабудаванні» 2012:

Т-80У на занятках з ваеннаслужачымі 4-й асобнай гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай ордэна Леніна Чырванасцяжнай брыгады:

Т-80БВ ў Лужніках 9 мая 2010.

Зноскі

  1. ГТД-1250. Климов.
  2. ОБТ и их создатели // Военное обозрение
  3. Алексей Топоров Газотурбинный уникум // Популярная механика. — 2017. — № 4. — С. 86 - 89. — URL: http://www.popmech.ru/magazine/2017/174-issue/ Архівавана 3 красавіка 2017.
  4. Т-80 — 35 лет на службе // Военное обозрение
  5. А. В. Карпенко. Обозрение отечественной бронетанковой техники (1905—1995). С. 372.
  6. Танк Т-80Б. Техническое описание и инструкция по эксплуатации. С. 12—31.
  7. А. В. Карпенко. Обозрение отечественной бронетанковой техники (1905—1995). С. 386.
  8. Изделие 478Б. Техническое описание и инструкция по эксплуатации. Часть первая. — Харьков, 1985. — С. 28—58. — 367 с.
  9. М. В. Павлов, И. В. Павлов, А. С. Ефремов. История создания первого серийного танка Т-80 с газотурбинной силовой установкой // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2011. — № 6. — С. 23.
  10. М. В. Павлов, И. В. Павлов, А. С. Ефремов. История создания первого серийного танка Т-80 с газотурбинной силовой установкой. — М.: Техинформ, 2011. — № 11. — С. 31.
  11. The Military Balance 2013. — P. 493.
  12. International Institute for Strategic Studies: The Military Balance 2017. p.-307
  13. International Institute for Strategic Studies: The Military Balance 2017. p.-100
  14. International Institute for Strategic Studies: The Military Balance 2017. p.-212
  15. Александр Храмчихин Многовекторный тупик // Военно-промышленный курьер : газета. — 2016. — 13 апреля (№ 14 (629)). — ISSN 1729-3928.
  16. International Institute for Strategic Studies: The Military Balance 2017. p.-228
  17. Военно-техническое сотрудничество между Россией и Египтом. Досье (нявызн.). ТАСС (9 лютага 2015). Праверана 20 ліпеня 2015.
  18. Stockholm International Peace Research Institute — Arms Transfers Database
  19. The Military Balance 2014. — P. 315.
  20. The Military Balance 2013. — P. 409.
  21. The Military Balance 2013. — P. 325.
  22. Израиль модернизирует азербайджанские танки Т-72: Наука и техника: Lenta.ru
  23. Несколько белорусских танков Т-80БВ потеряно в бою с повстанцами в Йемене Архівавана 23 красавіка 2021.
  24. В БЕЛОРУССИИ ХОТЯТ МОДЕРНИЗИРОВАТЬ ТАНК Т-80
  25. Вооруженные силы Белоруссии продают крайние танки Т-80
  26. House of Commons Hansard Debates for 3 Feb 1994
  27. Военно-техническая серия № 85: Т-80 — Лучший в мире танк. — С. 48.
  28. T-80UD
  29. Red Armor, Paul Hofrichter, Merriam Press, 1998. P.57
  30. Global Arms Exports to Iraq, 1960—1990. Rand Corporation
  31. Барятинский, 2006, с. 39
  32. Барятинский, 2006, с. 39-47

Літаратура

Спасылкі

Фота

Відэа

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Танкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі, заснаванымі на неаўтарытэтнай крыніцы
Катэгорыя·Танкі СССР
Катэгорыя·Асноўныя баявыя танкі