wd wp Пошук:

Тэхнічна-гуманітарная акадэмія ў Бельска-Бяла

Тэхнічна-гуманітарная акадэмія ў Бельска-Бяла (польск.: Akademia Techniczno-Humanistyczna w Bielsku-Białej) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Бельска-Бяла.

Гісторыя

Паўстала 1 кастрычніка 2001 года шляхам рэарганізацыі існуючага з 1969 года філіяла Лодзьскага політэхнічнага ўніверсітэта. Навучае 7282 студэнтаў па тэхнічных і гуманітарных спецыяльнасцях.

Вучэльня мае поўныя акадэмічныя правы вышэйшай навучальнай установы: з 1989 года мае права на прысваенне звання доктара, а з 1999 года - доктара хабілітаванага ў дысцыпліне будаўніцтва і эксплуатацыя машын, таксама можа выступаць з унёскамі аб прысваенні вучонага звання прафесара.

У адпаведнасці з рэйтынгам універсітэтаў свету, які паказвае прысутнасць акадэмічных устаноў у Інтэрнэце, вучэльня ў Бельска-Бяла займае 21 месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце - 3772 сярод усіх тыпаў ВНУ.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·2001 год у Польшчы
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бельска-Бяла
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2001 годзе