Лодзьскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Łódzka) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Лодзі.
Заснаваны 24 мая 1945 года. Спачатку меў тры факультэты: механічны, электрычны, хімічны, а таксама тэкстыльнае аддзяленне. На першы курс у гэты год прынялі 525 студэнтаў, а на вышэйшыя курсы - 458 студэнтаў. Ва універсітэце было 33 кафедры, на якіх працавалі 33 прафесара, 15 дацэнтаў і 53 асістэнта.
У 1976 годзе Лодзьскі політэхнічны інстытут быў узнагароджаны ордэнам Сцяга працы І ступеня.
У рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў 2020 года Лодзьскі політэхнічны ўніверсітэт заняў чацвёртае месца сярод тэхнічных універсітэтаў у Польшчы.