wd wp Пошук:

Тэрайна

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Востраў Тэрайна (англ.: Teraina), або востраў Вашынгтон (англ.: Washington) — востраў у Паўночнай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 14,2 км². Насельніцтва (2015 г.) — 1712 чал.

Геаграфія і прырода

Востраў Тэрайна мае каралавае паходжанне і фактычна з’яўляецца замкнёным атолам. Значную частку яго плошчы (каля 2 км²) фарміруе замкнёная лагуна з прэснай вадой (1 — 2 м глыбінёй) і забалочанае тарфянішча, якое затапляецца пад час моцных дажджоў. Даследаванне 2005 г. паказала, што ўзровень вады ў лагуне доўгі час апускаўся, але зараз паднімаецца ізноў.

Клімат экватарыяльны вільготны. Звычайны ўзровень ападкаў 3000 мм у год, што моцна адрознівае востраў Тэрайна ад іншых засушлівых астравоў архіпелага Лайн. У перыяд дзеяння Эль-Ніньё колькасць ападкаў нават павялічваецца.

Прыродны свет вострава з’яўляецца шмат у чым унікальным, паколькі на ім сфарміравалася некалькі экалагічных раёнаў. Найбольш важны — раён лагуны і тарфянішча, вакол якіх часткова захаваўся першародны лес. У мінулым існаваў мясцовы від качкі, якая насяляла выключна прэснаводнае асяроддзе. Астатняя частка вострава значна зменена дзейнасцю чалавека, на ёй пераважаюць плантацыі какосавай пальмы.

На востраве шмат птушак, ёсць крабы і чарапахі. Колькасць машыных віду Rattus exulans, якія наносяць незлічоныя шкоды іншым відам, кантралюецца дзякуючы наяўнасці здзічэлых катоў. Аднак каты і сабакі таксама наносяць пэўную шкоду мясцовай прыродзе. Абарыгенамі лагуны з’яўляюцца вугры Anguilla marmorata. Акрамя таго, мясцовыя жыхары разводзяць у лагуне віды роду Oreochromis, Chanos chanos і алектыса (Alectis ciliaris).

Гісторыя

Востраў быў адкрыты 12 чэрвеня 1798 г. амерыканскім капітанам Э. Фанінгам і названы ў гонар Джорджа Вашынгтона.

У 1856 г. быў абвешчаны маёмасцю ЗША. Але каля 1860 г. на ім аселі выхадцы з астравоў Кука, якія займаліся вырошчваннем какосаў. У далейшым насельніцтва папаўнялася за лік рабочых, якія прыязджалі з Таіці і астравоў Гілберта.

29 мая 1889 г. востраў быў далучаны да ўладанняў Вялікабрытаніі.

У 1979 г. увайшоў у склад Кірыбаці.

Эканоміка і інфраструктура

На востраве створана 9 паселішчаў, у якіх жывуць палінезійцы і тунгару. Адміністрацыйны цэнтр у паселішчы Тангкорэ.

У 2005 г. налічвалася 198 хатніх гаспадарак. Жыхары займаюцца земляробствам і ловам рыбы. Важным заняткам застаецца вырошчванне какосаў. Для забеспячэння астравіцян харчам у прэснаводнай лагуне разводзяць тыляпій. Ёсць аэрадром. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць экалагічны турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Лайн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Атолы
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта