wd wp Пошук:

Тэплык

Тэплык[1] (укр.: Теплик) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. Раённы цэнтр. Размешчаны за 130 км на паўднёвы ўсход ад Вінніцы недалёка ад адміністрацыйнай мяжы з Чаркаскай вобласцю.

У гістарычных крыніцах сустракаецца і іншая назва паселішча - Смілгарад. Паселішча ўзнікла як умацаваны памежны пункт на поўдні Вялікага Княства Літоўскага. Падземныя хады і пячоры, якія былі выкапаныя ў тыя часы, захаваліся да гэтага часу. У іх жыхары хавалі сваю маёмасць падчас нападаў татарскіх ордаў. Факт існавання паселішча ў канцы XV ст. пацвярджаецца тым, што ў гэты час быў прадастаўлены прывілей караля і вялікага князя Аляксандра заможнай сям’і Кішкаў. У XV-XVI ст. Тэплык быў невялікім мястэчкам, якое падвяргалася частым разбурэнням падчас варожых нападаў.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Тэплыцкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Вінніцкай вобласці