Тэплыцкі раён[1] (укр.: Теплицький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вінніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Тэплык[1] (укр.: Теплик).
Утвораны ў 1930 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 28890 чалавек, плошча — 810 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 25 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 5 пасёлкаў сельскага тыпу і 42 сяла.