Тэнгіз Яўгенавіч Абуладзэ (груз. თენგიზ ევგენის ძე აბულაძე; 31 студзеня 1924, Кутаісі — 6 сакавіка 1994, Тбілісі) — савецкі грузінскі кінарэжысёр, педагог. Народны артыст СССР (1980 г.).
Працаваў у жанры паэтычных і філасофскіх драм. У яго творах адлюстраваны традыцыі, жыццё і звычаі Грузіі.