wd wp Пошук:

Тэлесфар Позняк

Тэлесфар Позняк (28 лістапада 1932, Трапалава, цяпер Куранецкі сельсавет Вілейскага раёна — 3 красавіка 2019) — польскі літаратуразнавец, крытык, славіст, гісторык і даследчык усходне- і паўднёваславянскіх літаратур. Доктар філалагічных навук (1969). Прафесар Інстытута славянскай філалогіі Уроцлаўскага універсітэта.

Біяграфія

Аўтар успамінаў пра Вілейшчыну даваеннага і ваеннага часу. Выехаў у Польшчу разам з сям’ёй у 1945 годзе[2]. Скончыў Уроцлаўскі ўніверсітэт у 1955 годзе, з 1983 яго прафесар, загадчык аддзела рускай і іншых славянскіх літаратур Інстытута славянскай філалогіі.

Член Аддзела філалагічных навук Уроцлаўскага навуковага таварыства.

Навуковая дзейнасць

Даследуе ўсходне-славянскай літаратуры. Аўтар манаграфій «Дастаеўскі ў коле рускіх сімвалістаў» (1969), «Дастаеўскі і Усход» (1992), артыкулаў пра М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, М. Шолахава, Л. Лявонава і інш. Вывучае творчасць К. Чорнага, беларускую савецкую паэзію ваеннага часу, польскія матывы ў творчасці Я. Купалы, польска-беларускія літаратурныя сувязі, рэцэнзуе працы беларускіх літаратуразнаўцаў. Асаблівымі зацікаўленасцямі з’яўляюцца параўнаўчае літаратуразнаўства, унутрылітаратурныя сувязі і аксіялогія культуры.

Аўтар «Анталогіі беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1993), «Анталогіі беларускай паэзіі XX ст.» (1997), гістарычнага нарыса «Беларуская літаратура» ў кнізе «Гісторыя еўрапейскіх літаратур» (т. 3, ч. 1, 1989).

Зноскі

  1. https://www.nekrologi.net/nekrologi/telesfor-pozniak/55063222
  2. Дзяцінства пры трох уладах: прафесар Позняк расказвае пра жыццё ў Заходняй Беларусі пры Польшчы, Саветах і пад немцамі // «Наша ніва»

Літаратура

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уроцлаве
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Славісты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Польшчы