Тэадор Вольфганг Хэнш (ням.: Theodor Wolfgang Hänsch; 30 кастрычніка 1941, Гайдэльберг, Германія) — нямецкі фізік, адзін з дырэктараў Інстытута квантавай оптыкі таварыства Макса Планка (Гархінг пад Мюнхенам). Абараніў дысертацыю ў Гайдэльбергскім універсітэце.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2005) «за ўклад у развіццё заснаванай на лазерах дакладнай спектраскапіі, уключаючы тэхніку прэцызійнага разліку светлавога зруху ў аптычных стандартах частаты (аптычных грабянцоў)». Ён падзяліў палову прэміі з амерыканскім вучоным Джонам Холам (другую палову прэміі атрымаў Рой Глаўбер).