wd wp Пошук:

Тэадат Невядомскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Невядомскі. Тэадат Невядомскі (польск.: Teodat Niewiadomski; 22 снежня 1692, Літва — 10 лістапада 1761, Вільня[1]) — дзеяч каталіцкага касцёлу і Ордэна езуітаў, педагог.

Пасля заканчэння курса рыторыкі ў езуіцкіх школах 18 ліпеня 1714 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса. Прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце, два гады займаўся выкладаннем, у там ліку як настаўнік інфімы ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1716—1717). Вывучаў філасофію ў Полацку (1718—1721) і тэалогію ў Вільні (1723—1727). Таксама ў сталіцы ВКЛ быў высвечаны на ксяндза (1726). У наступныя гады — прафесар рыторыкі для экстэрнаў у Нясвіжы (1727—1728), прэфект школ і прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі ў Слуцку (1728—1730), прафесар філасофіі ў Варшаве (1731—1733)[2].

У 1733 г. быў накіраваны ў Рым, дзе займаў пасаду пенітэнцыярыя для палякаў у базіліцы Св. Пятра (1733—1746), а потым пракуратара па справах беатыфікацыі Андрэя Баболі (1747—1755). Атрымаў ад папы Бенедыкта XIV згоду на правядзенне часткі беатыфікацыйнага працэсу А. Баболі ў Пінску. Пасля вяртання на Радзіму займаў пасаду прэпозіта Дому прафесаў у Вільні (1758—1761)[2].

Ад імя езуітаў, якія працавалі ў Інфлянтах, выдаў панегірык у гонар інфлянцкага біскупа Аўгусціна Адама Весэля Corona Anni Sancti proavita gratiarum cornua Illmi… Augustini Adami Wessel (Вільня, 1725)[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 1 2 3 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 113—114.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў 1761 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1692 годзе