Ты́шкавічы[1] (трансліт.: Tyškavičy, руск.: Тышковичи) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мотальскага сельсавета.
У 1940—1959 гадах цэнтр Тышкавіцкага сельсавета, у 1959—1962 гадах у складзе Моладаўскага сельсавета[2], з 1962 года ў Мотальскім сельсавеце[3].
Аграгарадок знаходзіцца каля левага берага ракі Ясельда. Каля паўночнай ускраіны ў Ясельду ўпадае канава Духлянка. За 3 км у напрамку на захад ад ускраіны аграгарадка вадасховішча (да 1983 г. — возера) Джыдзінне[4], прыкладна за 0,6 км на паўночны ўсход — возера Мульнае, за 0,4 км на поўдзень — возера Скупое[5].