wd wp Пошук:

Моладаўскі сельсавет

Мо́ладаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Моладава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 9 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тышкавіцкага сельсавета[1]. У 1962 годзе вёска Тышкавічы перададзена ў склад Мотальскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 21 ліпеня 1980 года скасавана вёска Кучавы[3]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дастоеўскага сельсавета (населеныя пункты Атолчыцы, Вілы, Вулька Дастоеўская, Дастоева, Заруддзе, Застружжа, Каралін, Красіеўка, Кротава, Лысуха, Навасёлкі, Палкоцічы)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1241 чалавек[5], з іх 96,9 % — беларусы[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г.// Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области Архівавана 11 красавіка 2021.
  5. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна
Катэгорыя·Моладаўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат