wd wp Пошук:

Турыцкае

Ту́рыцкае — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ула, на мяжы з Чашніцкім раёнам, за 10 км у напрамку на паўднёвы захад ад Чашнікаў.

Плошча паверхні возера 0,64 км². Даўжыня 3,51 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Даўжыня берагавой лініі 6,16 км. Аб′ём вады 0,89 млн м³. Плошча вадазбору 9,5 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 5—10 метраў. Берагавая лінія моцна звілістая. Берагі нізкія, на поўдні возера пясчаныя, астатнія — сплавінныя. Шырыня сплавіны дасягае 30 метраў. Вакол возера пойма шырынёй 5—100 м. Дно выслана сапрапелем.

Возера эўтрофнае, праточнае. На паўднёвым захадзе ў возера ўпадае ручай, на поўначы выцякае пратока ў раку Ула.

Возера зарастае слаба. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца ўздоўж берагоў перарывістай палосай шырынёй да 10 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, гусцяра, плотка, карп, лінь і іншыя віды рыб. Каля возера вёскі Каміншчына (Лепельскі раён) і Зазерыца (Чашніцкі раён).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта