wd wp Пошук:

Турмаліны

Турмаліны — падгрупа мінералаў з групы борутрымальных алюмасілікатаў, складаныя борасілікаты пераменнага складу.

Пад такой назвай упершыню мінерал прывезлі (1703) з партыяй каштоўных камянеў з Цэйлона ў Амстэрдам. Вельмі складаныя па хімічнаму складу.

Асноўныя характарыстыкі

Турмалін пераўзыходзіць усе мінералы (у тым ліку і каштоўныя камяні) па разнастайнасці фарбаў. Асаблівасцю з’яўляецца тое, што крышталі рэдка афарбаваны аднародна. Асобныя іх часткі маюць разнастайную, часта кантрастную афарбоўку. Часам у разрэзе крышталю можна ўбачыць зоны розных кантрастных колераў. Бляск шкляны. Рыса белая. Цвёрдасць 7—7,5. Спайнасць недасканалая. Злом няроўны. Шчыльнасць 2,9—3,3. Сінгонія трыганальная. Крышталі валодаюць двухпраламленнем.

Прызматычныя крышталі з папярочным сячэннем у выглядзе выпуклага трохвугольніка. Слупкаваты, палкападобны, ігольчаты, блытана-валакністы, радыяльна-прамяністы. Зярністыя шчыльныя масы.

Разнавіднасці

Аграненыя турмаліны

Ружова-чырвоны рубеліт — найбольш вядомая разнавіднасць турмаліну. Бясколерны, рэдкі мінерал ахраіт, індыга-сіні індыгаліт, фіялетава-чырвоны сібарыт, чорны непразрысты шэрл і інш.

Радовішчы

Радовішчы шырока распаўсюджаны і шматлікія. Найбольш вядомыя знаходзяцца на Шры-Ланцы, Мадагаскары, у Мазамбіку (паліхромныя і чырвоныя турмаліны), Бразіліі (штаты Мінас-Жэрайс, Баія), М’янма, Анголе, Аўстраліі, Індыі, ПАР, Канадзе (правінцыя Антарыа), ЗША (штаты Каліфорнія, Мэн, Каларада), Італіі (в. Эльба), Швейцарыі, Расіі (Урал, Забайкалле).

Ювелірны турмалін вядомы ў Афганістане (Нурыстан): у радовішчах Дарае-Піч, Канакан, Джаба, Чармакс, Кантыва, Манданеша, Цоцум, Муалеві, Папру.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца для атрымання бору, у радыётэхніцы, у ювелірнай справе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мінералы алюмінію
Катэгорыя·Каштоўныя камяні
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Мінералы бора
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)