Тургя́лей[1] (літ.: Turgeliai, традыцыйная беларуская назва — Тургелі) — мястэчка ў Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Тургялейскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мяркіс, за 18 км на ўсход ад Шальчынінкая. Насельніцтва на 2011 год — 588 чалавек.
Упершыню Тургелі ўпамінаюцца ў XV стагоддзі пад назвай Малы Мерач. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1511 годзе ў Тургелях быў пабудаваны касцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Тургелі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1892 года ў Тургелях было 18 будынкаў.
У 1920 годзе Тургелі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.
У мястэчку пахаваны рэктар Віленскага ўніверсітэта, правазнаўца, эканаміст-фізіякрат Сымон Малеўскі (1759—1832).