wd wp Пошук:

Тульскі сабор

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сабор Святога Стэфана. Сабор Святога Стэфана (фр.: Cathédrale Saint-Étienne de Toul) — былы сабор у горадзе Туль (дэпартамент Мёрт і Мозель).

Гісторыя

Тульскі сабор доўгі час быў кафедрай дыяцэзіі Туля, якая была створана яшчэ ў 365 годзе. Пазней ён быў і рэзідэнцыяй князя-біскупа Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пасля пераходу часткі тэрыторыі Латарынгіі да Францыі, Туль адносіўся да правінцыі Тры Біскупствы. 19 лістапада 1777 года была ўтворана дыяцэзія Нансі, да якой быў далучаны і Туль. Пазней яна ўвайшла ў мітраполію Безансона[5]

Сам сабор быў пабудаваны ў XIII-XV стст. у гатычным стылі.[6] Вышыня вежаў фасада — 65 м, даўжыня — 98 м, памеры трансепта — 56 м на 17 м. Шырыня заходняга фасада — 32 м.[7] Дзве пазней прыбудаваныя капліцы выкананы ў стылі Рэнесансу.

З 1840 года сабор з’яўляецца гістарычным помнікам.[8]

Зноскі

  1. base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2021.
  4. https://messes.info/lieu/54/toul/cathedrale-saint-etienne
  5. CATHOLIC ENCYCLOPEDIA: Nancy
  6. Cathédrale Saint-Étienne de TOUL
  7. Cathédrale Saint-Etienne de Toul
  8. Cathédrale Saint-Etienne (ancienne) et son cloître
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каталіцкія храмы Францыі
Катэгорыя·Храмы Святога Стэфана
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Горад Туль
Катэгорыя·Саборы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных