wd wp Пошук:

Мёрт і Мозель

Мёрт і Мо́зель (фр.: Meurthe-et-Moselle) — дэпартамент на паўночным усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Латарынгія. Парадкавы нумар 54. Адміністрацыйны цэнтр — Нансі. Насельніцтва 713,8 тыс. чалавек (28-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 5246 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Мёрт, Мозель, Ш’ер і Везуз.

Дэпартамент уключае 4 акругі, 44 кантона і 594 камуны.

Гісторыя

Мёрт і Мозель быў утвораны ў 1871 г. пасля франка-прускай вайны. У яго ўвайшлі тэрыторыі, якія засталіся ў складзе Францыі ад былых дэпартаментаў Мёрт і Мозель (два з 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г.).

Назва дэпартамента паходзіць ад рэк Мёрт і Мозель.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мёрт і Мозель