wd wp Пошук:

Тулес

Pluvialis squatarola

Ту́лес (Pluvialis squatarola) — птушка сямейства сяўцовых (Charadriidae) атраду сеўцападобных (Charadriiformes).

Даўжыня цела да 30 см, вага да 225 г. Пер’е нізу цела і бакоў галавы чорнае, на галаве і шыі чорнае поле акаймавана белай паласой. Спіна шэрая з белымі стракацінамі. Падхвосце белае. Дзюба моцная, кароткая і чорная, вочы цёмныя. Лапы шэрыя. На лапах маецца невялікі чацвёрты палец, адсутнічаючы ў іншых сяўцовых.

Распаўсюджаны ў тундры Паўночнай Амерыкі і Еўразіі. Пералётная птушка. На Беларусі сустракаецца падчас асенніх і вясенніх пералётаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сяўцовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона