Трыскеліён (таксама трыскель, трыскел, трыскеле, ад грэч.: τρισκελης — трохногі) — знак у выглядзе трох бягучых ног, якія выходзяць з адной кропкі. Гістарычна сімвал сустракаецца ў розных народаў. У цяперашні час з’яўляецца афіцыйным геральдычным сімвалам Сіцыліі і вострава Мэн.