Сцяг Вострава Мэн уяўляе сабой чырвонае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога размешчаны трыскеліён — злучаныя разам тры беглыя нагі.
Сцяг вострава Мэн — адзін з самых старых у свеце. Апошняя яго змена датавана другой паловай XIII стагоддзя пры каралю Магнусе III.
Існуе таксама грамадзянскі варыянт сцягу, дзе ў левай верхняй чвэрці намаляваны сцяг Вялікабрытаніі, нягледзячы на тое, што востраў Мэн не з’яўляецца яе часткай (гл. Каронныя землі).