Тру́мпічы[1] (трансліт.: Trumpičy, руск.: Трумпичи) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варапаеўскага сельсавета.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Паставы, пазней у складзе гміны Варапаева Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР.
Да 18 снежня 2009 года належала да Белькаўскага сельсавета[2].