Тро́кенікі 1[1] (трансліт.: Trokieniki 1, руск.: Трокеники 1) — аграгарадок (да 2016 года вёска)[2] у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, каля аўтадарогі Р45 Полацк—Вільнюс. Уваходзіць у склад Варнянскага сельсавета. Знаходзіцца за 25 кіламетраў на поўнач ад Астраўца, 275 кіламетраў ад Гродна, 30 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Гудагай.
Да 2013 года вёска была цэнтрам Трокеніцкага сельсавета[3].