wd wp Пошук:

Томі Фрэнкс

Томі Фрэнкс (англ.: Tommy Franks, да ўсынаўлення Бэнтлі; нар. 17 чэрвеня 1945, Вайнвуд, Гарвін, Аклахома) — амерыканскі ваенны дзеяч, артылерыст, генерал. У розны час кіраваў аператыўным кіраваннем Аб’яднанага камандавання амерыканскіх сіл ў Паўднёвай Карэі 2-й пяхотнай дывізіі, 3-й арміяй ЗША. Цэнтральным камандаваннем УС. Узначальваў ваенныя аперацыі ў Іраку і Афганістане.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 чэрвеня 1945 года ў мястэчку Вайнвуд у акрузе Гарвін, штата Аклахома і быў усыноўлены сям’ёй Рэя і Ларэн Паркер Фрэнкс. Скончыў Вышэйшую школу Роберта Лі ў Мідландзе на год раней за будучую першую лэдзі Лору Буш. Пасля двух гадоў вучобы ў Універсітэце Тэхаса ў Осціне пакінуў яго і ў 1965 годзе пайшоў у армію. Пазней, ужо будучы вайскоўцам скончыў Тэхаскі універсітэт у Арлінгтоне з атрыманнем бакалаўра па кіраванні бізнесам, а майстры навук па дзяржаўным кіраванні атрымаў у Шыпенсбургскім Універсітэце Пенсільваніі. Скончыў Ваенны каледж арміі ЗША.

Паступіўшы радавым ва Узброеныя сілы, скончыў школу базавай ваеннай падрыхтоўкі ў Форт Леанард Вуд ў Місуры і курсы аналітыкаў-крыптолагаў ў Форт Дывенс, Масачусэтс. Пасля прыняты ў школу падрыхтоўкі кандыдатаў у афіцэры ў Форт Сіл, у Аклахоме, пасля завяршэння якіх у 1967 годзе атрымаў званне другога лейтэнанта. Праходзіў службу ў артылерыйскіх частках, у прыватнасці ў Рэспубліцы В’етнам.

У 1968 вярнуўся ў Штаты, атрымаў прызначэнне камандзірам гарматнай батарэі ў трэніровачным цэнтры артылерыі, адсюль пасля навучання пераведзены ў 2-і бронекавалерыйскі полк у Заходнюю Германію, дзе камандаваў 1-й гаўбічнай батарэяй. У 1976 г. скончыў Аб’яднаны каледж Узброеных сіл ЗША, прызначаны на штабную пасаду ў Пентагон.

У 1981 годзе Фрэнкс вярнуўся ў Заходнюю Германію, дзе ўзначаліў 2-й дывізіён 78-га палка палявой артылерыі, якім камандаваў тры гады. У 1984 г. паступіў у ваенны каледж арміі ЗША, адкуль атрымаў прызначэнне памочнікам намесніка камандзіра III-га корпуса, а ў далейшым прызначаны начальнікам артылерыі 1-й кавалерыйскай дывізіі.

Прымаў удзел у баявых дзеяннях падчас вайны ў Персідскім заліве ў аперацыях «Шчыт пустыні» і «Бура ў пустыні». З 1991 па 1992 гг. — намеснік каменданта школы палявой артылерыі ў Форт Сіл. Затым на штабных і камандных пасадах у розных фармаваннях.

У 1994 годзе стаў начальнікам аператыўнага кіравання Аб’яднанага камандавання Узброеных сілаў ЗША ў Паўднёвай Карэі. У 19951997 гг. — камандзір 2-й пяхотнай дывізіі, у маі 1997 г. — камандуючы 3-й арміі ў Атланце, на чале якой знаходзіўся да чэрвеня 2000 года, пакуль не быў абраны на пасаду камандуючага Цэнтральнага камандавання Узброеных Сіл ЗША. Як камандуючы гэтага кангламерату сіл асабіста ўзначальваў уварванне амерыканскіх войскаў у Афганістан у кантэксце аперацыі «Непакорная свабода» і ў Ірак вясной 2003 года з мэтай звяржэння рэжыму Садама Хусэйна.

22 мая 2003 года падаў у адстаўку, 7 ліпеня афіцыйна пакінуў ваенную службу.

Зноскі

  1. Tommy Franks // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tommy Franks // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За выдатную службу ва Узброеных сілах» (ЗША)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За службу ў В’етнаме»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Пурпурнае сэрца»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За службу нацыянальнай абароне»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Паветраным медалём (ЗША)
Катэгорыя·Генералы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аклахоме
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Удзельнікі Іракскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннага каледжа арміі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За выдатныя заслугі» (ЗША)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных