wd wp Пошук:

Лора Буш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буш.

Лора Лэйн Уэлч Буш (анг.: Laura Lane Welch Bush, нар. 4 лістапада 1946, Мідлэнд, штат Тэхас) — жонка 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша.

Біяграфія

Атрымала педагагічнае адукацыю ў Паўднёвым метадысцкім універсітэце ў Даласе. Затым паступіла ў Тэхаскі ўніверсітэт, дзе вывучала бібліятэчную справу. У лістападзе 1977 года выйшла замуж за Джорджа Буша. У іх дзве дачкі — двайняты Барбара і Джэні.

Лора Буш актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю і дабрачыннасцю. У 1990-х гадах, калі Джордж Буш быў губернатарам Тэхаса, па яе ініцыятыве былі арганізаваны Тэхаскі кніжны фестываль, праграма «Гатовы чытаць, гатовы вучыцца» па раннім далучэнню дзяцей да чытання і адукацыйная праграма, якая дапамагае бацькам падрыхтаваць дзяцей да школы. Тады ж першая ледзі Тэхаса заснавала фонд падтрымкі кнігавыдаўцоў, якія выпускаюць кнігі для сямейнага чытання. Акрамя таго, Лора Буш падтрымлівала ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне здароўя жанчын і дзяцей. Стаўшы першай ледзі Злучаных Штатаў, яна працягнула гэтыя праекты. Па ўзоры Тэхаскага кніжнага фестывалю стварыла Нацыянальны кніжны фестываль. Пасля тэрарыстычных нападаў на ЗША ў 2001 года Лора Буш патрануе службу валанцёраў.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Laura Bush // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2010. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Першыя лэдзі ЗША
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэхасе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў