wd wp Пошук:

Томас Венцлава

То́мас Ве́нцлава (Вя́нцлава[Крыніца?]; літ.: Tomas Venclova; нар. 11 верасня 1937, Клайпеда, Літва) — літоўскі паэт, публіцыст, перакладчык.

Біяграфічныя звесткі

Сын літоўскага пісьменніка Антанаса Венцлавы. Скончыў Віленскі ўніверсітэт. У пачатку 1968 года ён разам з расійскімі дысідэнтамі падпісаў пратэст у сувязі са справай дысідэнтаў Аляксандра Гінзбурга і Юрыя Галанскова, у сямідзесятыя гады актыўна ўдзельнічаў у дысідэнцкай дзейнасці — напісаў адкрыты ліст ЦК Кампартыі Літвы, меў дачыненне да стварэння ў 1976 годзе літоўскай Хельсінкскай групы. У 1977 годзе з-за пераследу з боку савецкай улады эміграваў у ЗША. Быў пазбаўлены грамадзянства СССР. У 2018 прафесар-эмерыт Ельскага ўніверсітэта вяртаецца ў Вільню пасля саракагадовай эміграцыі[3][4]. У 1950-я — 1960-я гады не раз бываў у БССР. Наведаў Беларусь зноў у красавіку 2019, дзе прыняў удзел у прэзентацыі першага кніжнага выдання яго вершаў па-беларуску і ў другім фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Усклаў кветкі ў мемарыяле памяці ахвяр сталінскага тэрору ва ўрочышчы Курапаты.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122777824 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Tomas Venclova // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Писатель Томас Венцлова переезжает жить в Вильнюс
  4. Томас Венцлава вяртаецца ў Вільню пасля саракагадовай эміграцыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клайпедзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Крыжа Віціса
Катэгорыя·Паэты Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Камандоры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Катэгорыя·Перакладчыкі Літвы
Катэгорыя·Камандоры ордэна Вітаўтаса Вялікага
Катэгорыя·Публіцысты Літвы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Польскай акадэміі ведаў