wd wp Пошук:

Тарыт

Тары́т — мінерал падкласа астраўных сілікатаў, сілікат торыю ThSiO4. Змяшчае ад 45 да 75 % ThO2, дамешкі жалеза, урану, кальцыю, фосфару, тытану, марганцу, алюмінію і іншых элементаў.

Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае крышталі і агрэгаты чорнага, карычневага, жоўтага, жоўта-бурага, чырвона-бурага колеру. Цвёрдасць 4,5—5 па шкале Моаса. Крохкі. Шчыльнасць 4,1—6,7 г/см³. Радыеактыўны.

Сустракаецца ў пегматытах, ніфелінавых сіенітах, гранітах. Прамысловае значэнне мае ў россыпах. Руда на торый.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Мінералы торыю
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мінералы