wd wp Пошук:

Танканог польскі

Танканог польскі[3] (Koeleria pyramidata) — від кветкавых раслін роду Танканог (Koeleria) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 20—90 см вышынёй, расце ў свабодных сукупнасцях або пучках. Карэнішча кароткае. Сцеблы прамыя. Бакавыя галінкі адсутнічаюць. Лісце ў асноўным прыкаранёвае. Ліставыя похвы голыя. Ліставыя пласціны, 7—24 см × 1,5—2,5 мм, сярэдне-зялёныя або шыза-зялёныя; паверхня гладкая, верхавінка завостраная. Суквецце — мяцёлка да 12—13,5 см даўжынёй і 3,5—5 см ушыркі. Ніжняя кветкавая луска кароткаваласістая. Пылавікоў 3; 2—2,5 см даўжынёй[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі, ад Францыі да Сібіры і Непала[4][5][6].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Koeleria polonica Domin
  4. 1 2 plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)
  5. npgsweb.ars-grin.gov (нявызн.). (англ.)
  6. catalogueoflife.org (нявызн.). (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Танканог
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Флора Еўразіі