wd wp Пошук:

Тамара Уладзіміраўна Салаўёва

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салаўёва. Тамара Уладзіміраўна Салаўёва[1] (руск.: Тамара Владимировна Соловьёва; нар. 5 жніўня 1935) — вучоны ў галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі драўніны, доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (1999).

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Гдоў (Пскоўская вобласць Расіі). У 1958 годзе скончыла Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Тэхналогія цэлюлозна-папяровых вытворчасцей». З 1966 (1963[1]) года працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 1966 годзе скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Хімія і тэхналогія драўніны, цэлюлозы і паперы».

Навуковая і грамадская дзейнасць

Навуковыя працы распрацоўцы і даследаванні ўласцівасцяў новых кудзелістых паўфабрыкатаў для выкарыстання пры атрыманні драўнянавалакністых пліт, паперы і кардону; зніжэнне таксічнасці драўняных кампазіцыйных матэрыялаў; распрацоўка новых кампазіцый злучнага ў вытворчасці драўнянастружкавых пліт; тэхналогіі біяпаліва ў выглядзе пелет і брыкетаў на аснове драўніны розных парод і аднагадовых раслін. Аўтар 242 навуковых публікацый, 16 вучэбных дапаможнікаў, манаграфіі і 42 вынаходстваў[2].

Падрыхтавала 7 кандыдатаў навук. Удзельнічае ў падрыхтоўцы магістраў, кандыдатаў і доктара навук[2].

Член савета па абароне дысертацый, экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь, член Навукова-метадычнага савета вучэбна-метадычнага аб’яднання па адукацыі ў галіне лясной справы краін СНД[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 САЛАЎЁВА Тамара Уладзіміраўна // Вікіпедыя Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
  3. БГТУ — 85 (руск.)  // Сайт канцэрна «Беллеспаперапрам»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вынаходнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Вынаходнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»