wd wp Пошук:

Тамара Мікалаеўна Пукач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пукач. Тамара Мікалаеўна Пукач (нар. 20 чэрвеня 1949, г. Гродна)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1972 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі У. М. Вараксін, Л. М. Рымінскі, А. Занеўскі). У 19671998 гадах працавала ў праектным інстытуце «Белдзіпрахарчпрам»; з 1998 года працуе ў праектным інстытуце ААТ «Белгархімпрам», галоўны архітэктар праектаў.

Член Саюза архітэктараў з 1976 года.

Творчасць

Асноўныя працы: бізнес-цэнтр па пр. Пераможцаў з падземнай аўтастаянкай (2009); адміністрацыйны будынак з падземнай аўтастаянкай па пр. Машэрава, 17 (2006); бізнес-цэнтр канцэрна «Белнафтахім» з падземнай аўтастаянкай па пр. Дзяржынскага (2004); вытворча-лабараторны корпус прадпрыемства «Зелянбуд» (2008) — усе ў г. Мінску; хлебазавод (19781980), піўзавод у г. Сяміпалацінску (1978); маргарынавы завод у г. Ужгарадзе (1979); піўзавод у г. Уцяна Літоўскай ССР (1990); комплекс харчовых прадпрыемстваў у раёне Дражня (19731977); рэканструкцыя піўзавода «Аліварыя» (1997); рэканструкцыя прадпрыемства «Крышталь» (1998); рэканструкцыя завода безалкагольных напояў (1998); рэканструкцыя завода шампанскіх вінаў (1990)  — усе ў г. Мінску; піўзавод у г. Клайпеда Літоўскай ССР (1994); рэканструкцыя жылога 4-павярховага шматкватэрнага дома з мансардай у г. Салігорску; мікрараён № 17 у г. Салігорску (2004); будаўніцтва ўніверсальнай крамы ў г. Салігорску (2002); будаўніцтва Чырвонаслабодскай рудні ў г. Салігорску (2008); будаўніцтва сядзібнага аднакватэрнага дома ў п. Бараўляны Мінскай вобласці (2007); будаўніцтва сядзібнага аднакватэрнага дома з мансардай у в. Тычыны Салігорскага раёна (2007); будаўніцтва сядзібнага аднакватэрнага 2-павярховага дома ў в. Тарасава Мінскай вобласці (2007); рэканструкцыя прадпрыемства «ГроднаБіяпрадукт» у г. Скідзелі Гродзенскай вобласці (2007); будаўніцтва Бярозаўскай рудні ў г. Салігорску (2006); будаўніцтва вытворча-складскіх будынкаў прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» (2009); рэканструкцыя прадпрыемства «Крыён» у г. Мінску (2008); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка па вул. Папаніна ў г. Мінску (2008); рэканструкцыя прадпрыемства «Лакафарба» ў г. Ліда.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрааграхарчпрама
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Салігорска
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне