wd wp Пошук:

Полацк-Шкловалакно

ААТ «Полацк-Шкловалакно» — беларускае прадпрыемства ў г. Полацку Віцебскай вобласці.

Гісторыя

Будаўніцтва пачата ў 1956 годзе. Першая чарга здадзена ў эксплуатацыю ў 1957 годзе, другая ў 1961—1963 гадах. У 1976 годзе ўведзены ў строй корпус па вытворчасці шкловалакністых краменязёмных матэрыялаў (трэцяя чарга).

3 1981 года — полацкае вытворчае аб’яднанне «Шкловалакно». У 1984 годзе здадзена ў эксплуатацыю вытворчасць па выпрацоўцы бесперапыннага шкловалакна аднастадыйным спосабам. У 1985 годзе аб’яднала першую і другую вытворчасці. 3 2000 года — сучасная назва. Запушчана новая шклоплавільная печ.

Мае культурна-спартыўны комплекс (уваходзіць Палац культуры і Дом фізкультуры), 2 бібліятэкі, паліклініку, санаторый-прафілакторый, 2 аздараўленчыя пункты, 3 дашкольныя ўстановы, музей. Выпускаецца шматтыражная газета «Трудовая смена».

Прадукцыя

Асноўная прадукцыя: электра, цеплаізаляцыйныя і будаўнічыя матэрыялы, шкловалакно, шклонітка, шклотканіна, шклосетка, шклопластыкавыя лыжныя палкі, тэлескапічныя вудзільні і тэхнічны пластык.

Сёння прадпрыемства вырабляе больш за дзвесце відаў прадукцыі і экспартуе яе больш чым у сорак краін свету. У 2004 годзе «Полацк-Шкловалакно» атрымала экалагічны сертыфікат адпаведнасці патрабаванням нацыянальнага стандарту ІСО-14001-2000. Гэты дакумент сведчыць аб экалагічнай добранадзейнасці вытворчасці[1].

Санкцыі

З сярэдзіны 2000-х гадоў ААТ «Полацк-Шкловалакно» перманентна (з перапынкамі[2][3]) знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[4][5]. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года[6].

Зноскі

  1. Полацк-Шкловалакно, ААТ. Полацкі раён
  2. John R. Liebman, Roszel Cathcart Thomsen II, James E. Bartlett III (2012) (in en). United States Export Controls. Wolters Kluwer(англ.) бел.. p. 2-45. ISBN 978-1-4548-0123-8.
  3. США пом’якшили санкції проти білоруських компаній(укр.) . Korrespondent.net(англ.) бел.. Праверана 21 ліпеня 2021.
  4. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  5. Steven J. Woehrel (2011) (in en). Belarus: Background and U. S. Policy Concerns. Congressional Research Service(англ.) бел.. p. 12.
  6. Dėl tarptautinių sankcijų taikymo devynioms Baltarusijos įmonėms(літ.) . SEB bankas(ням.) бел. (2 чэрвеня 2021). Праверана 21 ліпеня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Кампаніі паводле алфавіта
Кампаніі, заснаваныя ў 1956 годзе
Хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы
Эканоміка Полацка
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
1956 год у Беларусі