wd wp Пошук:

Тамара Мікалаеўна Дудко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дудко.

Тамара Мікалаеўна Дудко (23 чэрвеня 1945, Вілейка, Маладзечанская вобласць — 2 студзеня 1999, Мядзел, Мінская вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка, намесніца Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання (1997—1999).

Неаднаразова абіралася дэпутатам Маладзечанскага гарсавета, Партызанскага райсавета горада Мінска, Мінскага гарсавета, а таксама была абрана народным дэпутатам СССР. Ініцыятарка стварэння і першы кіраўнік Беларускага саюза жанчын.

Біяграфія

Нарадзілася 23 чэрвеня 1945 года ў Вілейцы.

У 1964 годзе скончыла Маладзечанскі палітэхнікум і праз два гады стала працаваць зменным майстрам Маладзечанскага піўзавода, асвоіла прафесіі мікрабіёлага, загадчыка лабараторыі, галоўнага інжынера. Без адрыву ад вытворчасці атрымала вышэйшую адукацыю — скончыла Усесаюзны завочны інстытут харчовай прамысловасці[1]. У Маладзечне ў Тамары Дудко нарадзіліся дзеці: сын Мікалай і дачка Надзея.

У 1971 годзе была прызначана галоўным інжынерам, а ў 1974 годзе — дырэктарам Маладзечанскага піваварнага завода[1].

У 1983 годзе прызначана гендырэктарам ВА «Мінскпіўпрам». У 1986—1989 гадах працавала старшынёй выканаўчага камітэта Саветаў народных дэпутатаў Партызанскага раёна г. Мінска[2]. Потым была абрана сакратаром Камітэта Вярхоўнага Савета СССР па пытаннях работы Саветаў народных дэпутатаў развіцця ўпраўлення і самакіравання (г. Масква), намеснікам старшыні гэтага камітэта. З 1991 года — намеснік старшыні Камітэта Савета Саюза па рэгламенце і справах Палаты[1].

У 1992 годзе стала дырэктарам мінскага піўзавода «Беларусь», а падчас яго прыватызацыі ў 1994 годзе набыла кантрольны пакет акцый і працягнула кіраваць ААТ «Піўзавод „Аліварыя“». Паводле яе ініцыятывы з’явіўся ўплывовы ў свой час галіновы саюз беларускіх півавараў[3].

Са студзеня 1997 года[1] да 2 студзеня 1999 года была намесніцай Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.

У выніку лабавога сутыкнення, якое адбылося каля 15.00 2 студзеня 1999 года на аўтамабільнай дарозе Р58 Мінск—Калачы—Мядзел у аўтамабілі Volvo 460, які належыў Тамары Дудко, атрымалі цяжкія траўмы сама Тамара і яе зяць Валерый Нялюбаў, ад якіх яны памерлі па дарозе ў бальніцу[4]. Яе дзеці і ўнучка, якія таксама былі ў машыне, не пацярпелі[3].

Грамадская дзейнасць

Тамара Дудко стаяла ля вытокаў Беларускага саюза жанчын. У 1987 годзе яна стварыла Мінскі гарадскі Савет жанчын і доўгія гады яго ўзначальвала. З 1984 па 1996 гады была галоўным каардынатарам Міжнароднага альянса жаночых арганізацый.

Сям’я

Узнагароды

Ушанаванне памяці

У 2002 годзе ў Маладзечне вуліца Прафсаюзная была перайменавана ў вуліцу Тамары Дудко, а ў 2003 годзе на скрыжаванні вуліц Тамары Дудко і Крынічнай быў усталяваны памятны знак з мемарыяльнай дошкай у памяць аб Дудко Т. М.[1]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Знаменитые выпускники. Филиал «Молодечненский государственный политехнический колледж» учреждения образования «Республиканский институт профессионального образования» Архівавана 10 лютага 2022.
  2. Тамара Дудко — гісторыя заснавательніцы БСЖ
  3. 1 2 Династии в белорусском бизнесе: кто есть кто?
  4. Несчастливая «семерка»
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці фемінізму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання