wd wp Пошук:

Тамара Канстанцінаўна Чабан

Тамара Канстанцінаўна Чабан (31 мая 1952, вёска Чабаны, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 20 сакавіка 1992, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, педагог, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

У 1969 годзе скончыла Чарневіцкую сярэднюю школу. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ (1974) выкладала беларускую мову і літаратуру ў Ветрынскай сярэдняй школе Полацкага раёна. Завочна закончыла аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1980). У 1978 годзе пераехала ў Мінск. Працавала старшым карэктарам у выдавецтве «Навука і тэхніка».3 1981 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі. У 1982 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рамантычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай паэзіі». Абіралася старшынёй савета клуба «Братэрства», членам рэдкалегіі штогоднікаў «Дзень паэзіі» — 88 і 89 гг. Вяла шырокую дзейнасць у абарону прыроды.

Літаратурную творчасць пачала з вершаў, якія пісала яшчэ калі вучылася ў сярэдняй школе. У друку ўпершыню выступіла ў 1977 г. з рэцэнзіяй на кнігу В. Іпатавай «Парасткі» («Літаратура і мастацтва»). Яе артыкулы па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу друкаваліся на старонках рэспубліканскіх і саюзных выданняў, а таксама ў зборніках «Песні беларускай валадар», «Узроўні фальклорных уплываў» і інш.

Тэматыка літаратурных даследаванняў Тамары Чабан была скіравана на літаратурны працэс XX ст. Для артыкулаў характэрныя філасафічнасць, заглыбленасць у праблемы літаратурнага працэсу, уважлівы падыход да яго акалічнасцей і супярэчнасцей, праніклівы роздум над рэчаіснасцю.

Тамара Чабан з’яўляецца аўтарам шматлікіх творчых партрэтаў, рэцэнзій на кнігі вершаў Раісы Баравіковай, Анатоля Грачанікава, Вольгі Іпатавай, Галіны Каржанеўскай, Ніны Мацяш, Яўгеніі Янішчыц і інш. Яе працы пазначаны шырынёй аўтарскага погляду, прафесійнай падрыхтаванасцю, аналітычнай заглыбленасцю, навуковасцю, эмацыянальнасцю, уменнем весці гаворку пра значнае.

Аўтар кніг пра паэзію «Крылы рамантыкі» (1982 г.), «Сучасная паэзія і фальклор» (1988 г.).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне